ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Як эканомна сілкавацца, каб здаровым заставацца?
Запрашаем да супрацоўніцтва

Афрыка: гістарычная і культурная спадчына

Афрыка: гістарычная і культурная спадчына
Іншыя навіны

З 18 красавіка па 7 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) адкрыта выстаўка “Афрыка: гістарычная і культурная спадчына” да Міжнароднага года асоб афрыканскага паходжання.


18 снежня 2009 г. Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2011 год Міжнародным годам асоб афрыканскага паходжання, акцэнтуючы ўвагу на неабходнасці ўмацавання нацыянальнага, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах надання асобам афрыканскага паходжання магчымасці ў поўнай меры карыстацца сваімі эканамічнымі, культурнымі, сацыяльнымі, грамадзянскімі і палітычнымі правамі. На працягу года ў розных краінах будзе праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню ўдзелу асоб афрыканскага паходжання ва ўсіх сферах жыцця грамадства, а таксама на пашырэнне ведаў пра іх разнастайную спадчыну і культуру і на павагу да іх.

Прапанаваная выстаўка "Афрыка: гістарычная і культурная спадчына" знаёміць са шматвяковай і рознабаковай гісторыяй і культурай Афрыкі. Асобныя раздзелы прысвечаны гістарычнаму развіццю, традыцыям і звычаям афрыканскага кантынента, прадстаўлены кнігі, якія апавядаюць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца асобы афрыканскага паходжання.

Асаблівая ўвага адведзена мастацтву Афрыкі, якое ўключае розныя рэгіянальныя школы і ахоплівае некалькі гістарычных эпох. Тым не менш афрыканскае мастацтва ўяўляе сабой адзіны гістарычны тып і характарызуецца цэласнасцю стылістычных прыкмет.

Асобным блокам прадстаўлена літаратура, якая дазваляе акунуцца ў таямнічы свет Егіпта. Культура гэтай дзяржавы сыходзіць сваімі каранямі ў глыб тысячагоддзяў і спалучае ў сабе адзінства старажытнага свету і новых адкрыццяў. Легендарныя піраміды, даліна цароў, усыпальня Тутанхамона, Сфінкс, храм у Карнаку – усё гэта можна знайсці ў кнігах, прысвечаных гэтай дзіўнай краіне.

Афрыка з’яўляецца домам для незлічоных плямёнаў, этнічных і сацыяльных груп, якія ўяўляюць велізарныя папуляцыі, што складаюцца з мільёнаў людзей. Некаторыя краіны гэтага кантынента маюць больш за 20 розных этнічных аб’яднанняў.

Каля 200 мільёнаў чалавек, якія адносяць сябе да асоб афрыканскага паходжання, пражываюць у Амерыцы. Яшчэ мільёны пражываюць у іншых частках свету, за межамі афрыканскага кантынента. Абвяшчаючы гэты Міжнародны год, міжнародная супольнасць прызнае, што асобы афрыканскага паходжання ўяўляюць сабой адметную групу, правы якой неабходна заахвочваць і абараняць.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам