ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэку віншуюць дзяржустановы і грамадскія арганізацыі
У лідарах – Біблія

Адукацыя для ўсіх: праблемы, дасягненні, перспектывы

Адукацыя для ўсіх: праблемы, дасягненні, перспектывы
Іншыя навіны

З 6 верасня па 14 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Адукацыя для ўсіх: праблемы, дасягненні, перспектывы”, прысвечаная Міжнароднаму дню распаўсюджвання пісьменнасці.


Гэтае свята было абвешчана на 14-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1966 годзе (рэзалюцыя 1.441) і штогод адзначаецца 8 верасня. Дата абрана не выпадкова – менавіта ў гэты дзень у верасні 1965 года ў Тэгеране адкрылася Сусветная канферэнцыя міністраў адукацыі па ліквідацыі непісьменнасці, па рэкамендацыі якой і праводзіцца Міжнародны дзень распаўсюджвання пісьменнасці.

Гэты Дзень закліканы прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем адукацыі і актывізаваць намаганні асобных краін і міжнароднай супольнасці, накіраваныя на распаўсюджванне пісьменнасці ва ўсім свеце.

Пісьменнасць з’яўляецца адной з самых неабходных умоў развіцця сучаснага грамадства, паколькі яна нясе ў сабе шматлікія перавагі, якія закранаюць гуманітарную, культурную, сацыяльную, палітычную і эканамічную сферы.

Пісьменнасць – гэта ключ да вызвалення патэнцыялу кожнага чалавека. Яна раскрывае здольнасць людзей абстрактна думаць і ствараць будучыню. Яна дазваляе эфектыўна пераадольваць адсталасць, беднасць і беспрацоўе. Распаўсюджванне пісьменнасці – гэта не толькі найпершая ўмова эканамічнага дабрабыту грамадства, але і надзейная аснова для яго ўстойлівага развіцця, дэмакратыі і прагрэсу.

Аднак пісьменнасць для ўсіх – дзяцей, моладзі і дарослых – яшчэ не да канца дасягнутая мэта. Нягледзячы на вялікі рост у ХХ стагоддзі колькасці пісьменных людзей у свеце (па ацэнках спецыялістаў гэта колькасць дасягнула 4 мільярдаў), барацьба з непісьменнасцю па-ранейшаму застаецца задачай велізарнага маштабу і складанасці. Дагэтуль вельмі многія дарослыя застаюцца непісьменнымі, а дзеці не наведваюць школы ў сілу адсутнасці такіх або па іншых сацыяльных ці фінансавых прычынах. Па даных ЮНЕСКА, у свеце налічваецца 793 мільёны непісьменных дарослых (з якіх дзве трэція – жанчыны), 67 мільёнаў дзяцей школьнага ўзросту не ахоплены нават пачатковай адукацыяй, 72 мільёны падлеткаў таксама не маюць магчымасці рэалізаваць сваё права на адукацыю.

Разглядаючы пісьменнасць як абавязковую ўмову эфектыўнага ўдзелу асобы ў жыцці грамадства і сродак, які дазваляе пашыраць правы і магчымасці людзей і абшчын у цэлым, Генеральная Асамблея ААН у 2002 годзе (рэзалюцыя № A/RES/56/116) абвясціла “Дзесяцігоддзе пісьменнасці Арганізацыі Аб’яднаных нацый”. У наступным годзе (рэзалюцыя № A/RES/57/166) яна зацвердзіла прадстаўлены Генеральным сакратаром ААН “План дзеянняў ААН для Дзесяцігоддзя пісьменнасці”.

Рэспубліка Беларусь уступіла ў XXI стагоддзе з развітой сістэмай адукацыі. Па ўзроўні пісьменнасці дарослага насельніцтва і моладзі, паказчыках паступлення дзяцей у пачатковую і сярэднюю школу, колькасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў наша краіна знаходзіцца на ўзроўні развітых краін Еўропы і Амерыкі. Паводле Даклада аб развіцці чалавека, Праграмы развіцця ААН, Беларусь апярэджвае ўсе краіны СНД па ўзроўні пісьменнасці дарослага насельніцтва (99,6 %), а таксама мае адзін з самых высокіх у свеце ўзровень пісьменнасці моладзі (99,8 %).

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае звыш 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Пісьменнасць і адукацыя для ўстойлівага развіцця. Дзесяцігоддзе пісьменнасці ААН. Дзесяцігоддзе ААН па адукацыі для ўстойлівага развіцця.
  • Міжнародныя прававыя дакументы ў галіне адукацыі. Праграма ЮНЕСКА “Адукацыя для ўсіх”.
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Міжнародныя абмены.
  • Ад пачатковай адукацыі да вышэйшай школы. Распаўсюджванне пісьменнасці і базавая адукацыя для дарослых.
  • Сістэма адукацыі і яе ўдасканаленне ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ і агульнаадукацыйных школ, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі.

Карысныя спасылкі

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам