ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свята пісьменства. Размова з філакартыстам
Беларусь – Кітай: культурнае супрацоўніцтва працягваецца

Адразу дзве кнігі Караткевіча з'явіліся ў выдавецтве “Беларусь”

Адразу дзве кнігі Караткевіча з'явіліся ў выдавецтве “Беларусь”
Іншыя навіны

Адразу дзве кнігі беларускага класіка з'явіліся ў выдавецтве “Беларусь” – “Ладдзя роспачы” і “Каласы пад сярпом тваім”.

Выдавецтва адкрыла кніжную серыю “Беларуская класіка на рускай мове”. І адразу ў ёй пабачылі свет новыя пераклады прозы легендарнага беларускага пісьменніка. Такім чынам айчынныя кнігавыдаўцы распачалі падрыхтоўку да 90-годдзя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, якое ўся наша краіна будзе адзначаць у 2020 годзе.

Перакладчыкам твораў, што склалі зборнік аповесцей “Ладдзя роспачы”, як і рамана “Каласы пад сярпом тваім”, выступіў кандыдат філалагічных навук Пятро Жаўняровіч. Вось што ён піша ў пасляслоўі да перакладу рамана: “Выдадзены на беларускай мове ў 1968 годзе, раман да цяперашняга часу стаў хрэстаматыйным творам, які палюбілі некалькі пакаленняў удзячных чытачоў. Пераклад рамана зроблены па новым Зборы твораў Уладзіміра Караткевіча. У тэкст вернуты выключаныя ў прыжыццёвых выданнях фрагменты, так што твор у нечым успрымаецца па-новаму. У любым выпадку чытанне гэтага рамана – зусім не лёгкая вандроўка па старонках дзеля адпачынку – складаная інтэлектуальная праца і суразвагі з аўтарам. Мяркуецца, у многіх выпадках ён дзякуючы свайму таленту робіць чытача сваім аднадумцам”.

Яшчэ раней у адным з мінскіх выдавецтваў пабачыў свет і перакладзены Пятром Жаўняровічам раман Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: Звязда


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам