ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дыяменты беларускай літаратуры
Трэці фестываль "Горад і кнігі"

Адкрый свет без тытуню

Адкрый свет без тытуню
Іншыя навіны

З 24 мая па 12 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Адкрый свет без тытуню”.


Курэнне – адна з найбольш цяжкіх праблем нашага часу, прычына мноства хвароб і заўчаснай смерці чалавека ў сучасным свеце. Яно настолькі трывала ўвайшло ў паўсядзённае жыццё, што ўспрымаецца ўжо як зусім шараговая падзея, якая не прываблівае ўвагі. Гэтая шкодная звычка імкліва распаўсюджваецца сярод усіх сацыяльных груп розных узростаў.

Падрабязна пра праблемы, звязаныя з курэннем, раскажуць перыядычныя выданні “Здравоохранение”, “Здоровье и окружающая среда”. У сацыяльным аспекце праблема курэння разглядаецца ў часопісах “Вопросы психологии”, “Охрана труда”, “Отдел кадров”, у газеце “Медицинский вестник” і інш.

Шматлікія міжнародныя медыцынскія даследаванні выявілі сур’ёзную шкоду курэння для моладзі. Прафілактыка нікацінавай залежнасці падлеткаў – актуальная тэма ва ўсім свеце, якую, у тым ліку, асвятляюць артыкулы з часопісаў “Народная асвета”, “Выхаванне і дадатковая адукацыя”.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 20 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам