ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сняжынка
VOKA бясплатна пакажа спектакль пра Скарыну па п’есе Віктара Марціновіча

Адданасць прызванню

Адданасць прызванню
Іншыя навіны

З 24 студзеня па 17 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Адданасць прызванню”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Міхася Мушынскага (1931–2018).

Міхаіл Іосіфавіч – адзін з самых выдатных сучасных беларускіх літаратуразнаўцаў, тэкстолагаў, крытыкаў, навукоўцаў. У сваіх шматлікіх працах не толькі раскрыў творчы працэс і спадчыну многіх класікаў беларускай літаратуры, але і даў цэласны малюнак гісторыі літаратуры Беларусі, асабліва гісторыі беларускай крытыкі і літаратуразнаўства. Мушынскаму-даследчыку ўласціва імкненне заўжды ісці сваім шляхам, непратаптанымі сцежкамі, шукаць новыя падыходы да вывучэння такой складанай матэрыі, якой з’яўляецца мастацкая літаратура.

“Нястомны даследчык” – раздзел экспазіцыі, які знаёміць наведвальнікаў з творчай спадчынай Міхася Мушынскага: манаграфіямі, навуковымі артыкуламі, прадмовамі, напісанымі ім у розныя перыяды жыцця. Асноўнае месца займаюць працы, звязаныя з асобай і творчасцю Якуба Коласа: “Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці”, “Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа”, “Мае Каласавіны: з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа”. Звяртаюць на сябе ўвагу прадмовы да паэм “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, прадмова да Збору твораў Я. Коласа ў 20-ці тамах “Свайму часу і вечнасці”, якая дакладна раскрывае погляд даследчыка на вялікага нацыянальнага песняра і яго ролю ў развіцці айчыннай і сусветнай літаратуры. Манаграфія М. Мушынскага “Падзвіжнік з малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Макіма Гарэцкага” істотна ўзбагачае веды чытачоў пра асобу М. Гарэцкага як пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, грамадзяніна. Цікавымі для чытачоў будуць і кнігі “Нескароны талент: праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага”, “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” ў 4-х тамах, а таксама ёмістае выданне “Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна”, якое істотна паглыбляе і пашырае ранейшыя ўяўленні пра маштаб асобы пісьменніка, і іншыя.

Асобным раздзелам прадстаўлены кнігі, дзе М. Мушынскі з’яўляецца складальнікам ці рэдактарам. Пад кіраўніцтвам Міхася Іосіфавіча выдадзены навукова-каменціраваныя зборы твораў І. Мележа, П. Броўкі, М. Лынькова, П. Пестрака, З. Бядулі, М. Багдановіча і інш.

Шматлікія матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях Міхася Мушынскага змешчаны ў раздзеле  “Святло душы”. Сярод даследчыкаў яго творчасці – В. Рагойша, Т. Голуб, С. Лаўшук, А. Марціновіч, В. Каваленка, М. Мішчанчук, М. Леўчанка і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Унікальная выстаўка бальных убораў і аксесуараў адкрылася ў бібліятэцы

4 Сак 2021

4 сакавіка ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) адбылося адкрыццё ўнікальнага праекта “Бляск убораў і таямніцы флірту”. Экспанаты прадстаўлены з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Мастацкія выстаўкі

#BelBookChallenge прапануе: кнігі з дзяцінства ў перакладзе на беларускую мову

4 Сак 2021

BelBookChallenge не проста так прапануе вам наступную тэму – кнігі, што падабаліся ў дзяцінстве, у перакладзе на беларускую. Што за магчымасць, акрамя выкліку самому сабе, можа прымусіць нас вярнуцца да нечага ўжо прачытанага і асэнсаванага некалі?

Блог прафесійнага чытача

Экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча

4 Сак 2021

3 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла першая з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. На  экскурсію завіталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага ліцэя № 7 будаўніцтва.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111