ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Арменія – блаславёны край
Замкавая культура Беларусі

Адчуванне эпохі

Адчуванне эпохі
Іншыя навіны

З 8 па 29 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Адчуванне эпохі”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Льва Бакста.


Канец XIX – пачатак ХХ стагоддзя адзначаны ў рускім мастацтве пошукамі новага кірунку, стылю, гармоніі, якая часта дасягалася шляхам сінтэзу мастацтваў. У гэты час мастак становіцца ўніверсальным майстрам, які часта выступае адначасова як графік, архітэктар, дэкаратар і тэарэтык у пытаннях мастацтва. Менавіта такім майстрам з’яўляўся Леў Бакст.

Леў Самойлавіч Бакст нарадзіўся ў г. Гродна, аднак яго сям’я неўзабаве пераехала ў Пецярбург. Там ён наведваў Акадэмію мастацтваў у якасці вольнага слухача, а затым адправіўся ў Парыж, дзе прадоўжыў навучанне. У Парыжы Бакст знаёміцца з Аляксандрам Бенуа і яго сябрамі, будучымі членамі таварыства "Свет мастацтва". Часопіс "Мир искусства", мастацка-афарміцельскую лінію якога вызначаў менавіта Бакст, быў створаны па вобразе і падабенстве еўрапейскіх выданняў і стаў першым рускім часопісам, які прапагандаваў новае мастацтва. Часопісная графіка Бакста пераважна ахоплівала антычныя сюжэты і тэмы – букалічныя і пастаральныя. На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі вокладкі часопіса "Мир искусства" і іншых графічных і жывапісных твораў Бакста.

Важнае месца ў творчасці мастака займае партрэт. У серыі графічных работ уся яго ўвага засяроджана на асобе мадэлі, а постаць перадаецца схематычна, некалькімі дакладнымі і скупымі лініямі. Ілюстрацыйны матэрыял экспазіцыі змяшчае партрэты З. Гіпіус, А. Белага і іншыя, выкананыя ў гэтай тэхніцы.

У ролі мастака-афарміцеля Бакст упершыню паўстае ў спектаклі "Сэрца маркізы". Эскізы яго касцюмаў практычна адразу набываюць самацэннае значэнне. Поўнасцю талент Бакста – графіка і стваральніка дэкарацый раскрываецца ў пастаноўках кампаніі "Рускі балет" Сяргея Дзягілева. На выстаўцы прадстаўлены альбомы з рэпрадукцыямі эскізаў касцюмаў і дэкарацый да балетаў "Шахеразада", "Клеапатра", "Эдзіп у Калоне", "Карнавал" і інш., а таксама фатаграфіі, якія дэманструюць сцэнічнае ўвасабленне эскізаў мастака.

Эскізы касцюмаў, створаныя Бакстам, натхнялі мадэльераў на стварэнне дзівосных калекцый. "Апранайцеся, як кветка" – гэта словы самога мастака, якія сталі дэвізам для парыжскай публікі. Кнігі, прысвечаныя модзе, наглядна дэманструюць уплыў Бакста на модную індустрыю.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 40 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам