ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
200 гадоў з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча
Рэспубліка Беларусь у міжнародных арганізацыях: традыцыі і сучаснасць

Ад шматмоўя - да сусветнай моўнай спадчыны

Ад шматмоўя - да сусветнай моўнай спадчыны
Іншыя навіны

З 4 лютага па 5 сакавіка 2008 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Ад шматмоўя - да сусветнай моўнай спадчыны", прысвечаная Міжнароднаму году моў, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН на 61 сесіі (рэзалюцыя 61/266).



Актуальнасць правядзення такой выстаўкі абумоўлена той ключавой роляй, якую адыгрываюць мовы ў жыцці іразвіцці чалавецтва. Мова сёння не проста сродак зносін,дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі, яна абуджае цікавасць да пазнання свету, спрыяе праяве павагі дамінулага.

Разам з тым, працэс глабалізацыі пастаянна пагражаеіснаванню моў, а часам прыводзіць да поўнага іх знікнення. Са знікненнем нават адной мовы беззваротна губляецца багацце фарбаў яркай палітры культурнай разнастайнасці. А з ім таксама губляюцца магчымасці, традыцыі, спадчына, унікальнасць вобраза мыслення і выражэння - неацэнныя рэсурсы, якія спрыяюць паляпшэнню якасці жыцця будучых пакаленняў.

Мовы ў наш час імкліва выміраюць, і, каб выжыць, патрабуюцьпадтрымкі і зацікаўленасці.

У пачатку ХХІ стагоддзя ў свеце налічвалася ад 7000 да 8000 самастойных моў. Сёння большасць з 6000 вядомых у міры моў знаходзіцца ва ўжытку вельмі невялікай колькасці людзей. На палове сучасных моў размаўляюць меней за 10 000 чалавек, а кожная чацвёртая мова мае менш за 1000 носьбітаў. Усведамляючы ўсю важнасць гэтай праблемы, ЮНЕСКА апублікавала ў 2001 годзеАтлас моў свету, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы пазнаёмяць з тымі намаганнямі, якія прадпрымаюцьурады, установы сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, грамадскія арганізацыі, навучальныя ўстановы, прафесійныя асацыяцыі для захавання,павагі, падтрымкі і абароны ўсіх моў, асабліва моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. У асобны раздзел вылучаны дакументы, у якіх адлюстравана палітыка шматмоўя ў Рэспубліцы Беларусь, разглядаюцца ініцыятывы нашай дзяржавы па ажыццяўленні мер заахвочвання моўнай і культурнай разнастайнасці.

На выстаўцы экспануецца больш за 100 дакументаў на рускай, беларускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Выстаўка адрасавана лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы:

Дакументы

 

ААН і шматмоўе

 

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам