ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Навагодні серпанцін
Выстаўка работ выкладчыкаў БДУ

Абуджайце ў сабе цудоўнае

Абуджайце ў сабе цудоўнае
Іншыя навіны

З 12 па 31 снежня на кальцавым калідоры 3-га паверха праходзіць выстаўка “Абуджайце ў сабе цудоўнае”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага расійскага гісторыка і ўсходазнаўцы Л.В. Шапашнікавай.


Людміла Васільеўна Шапашнікава (1926–2015) – вядомы філосаф, выбітны даследчык творчасці сям’і Рэрыхаў, пісьменніца, вандроўца, грамадскі дзеяч. Яе велізарны ўклад у навуку і культуру адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі – ордэнамі Дружбы (2006) і “За заслуги перед Отечеством” IV ступені (2011) за вялікі ўклад у развіццё музеязнаўства і захаванне культурнай спадчыны, а таксама ганаровымі званнямі і дыпломамі.

Асноўным дасягненнем Л.В. Шапашнікавай стала стварэнне ў Маскве грамадскага Музея імя М.К. Рэрыха. Апошнія 26 гадоў жыцця яна цалкам прысвяціла сябе яго развіццю, з’яўляючыся нязменным генеральным дырэктарам музея і першым віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага цэнтра Рэрыхаў (МЦР). Дзякуючы яе падзвіжніцкай дзейнасці за 25 гадоў цэнтр стаў вядучым у свеце аб’яднаннем па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі спадчыны Рэрыхаў.

Людміла Васільеўна – заснавальнік і прэзідэнт Дабрачыннага фонду імя А.І. Рэрых, галоўны рэдактар часопіса “Культура и время”, аўтар 35 кніг і звыш 500 артыкулаў, прысвечаных культуры Індыі, навукова-філасофскай, мастацкай спадчыне сям’і Рэрыхаў. Творчая спадчына Л.В. Шапашнікавай мае сусветнае значэнне і патрэбу ў папулярызацыі, глыбокім, усебаковым вывучэнні.

На кніжнай выстаўцы прадстаўлена больш за 120 выданняў – працы Л.В. Шапашнікавай, М.К. Рэрыха, пісьмы А.І. Рэрых, працы Ю.М. Рэрыха, С.М. Рэрыха, “Учение живой этики”, матэрыялы грамадска-навуковых канферэнцый, якія праходзілі ў МЦР, пісьмы П.Ф. Фларэнскага, публікацыі Аб’яднанага навуковага цэнтра праблем касмічнага мыслення (АНЦ КМ), маляўнічыя альбомы з карцінамі М.К. Рэрыха і сучасных рускіх мастакоў-касмістаў, часопісы “Культура и время”, зборнікі артыкулаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам