ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сугучнасць часоў
Мінская бібліятэка

АБСЕ і сучасныя выклікі

АБСЕ і сучасныя выклікі
Іншыя навіны

З 6 жніўня па 8 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (аванзала, пам. 207) адкрыта выстаўка “АБСЕ і сучасныя выклікі”, прысвечаная 40-годдзю стварэння Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).


Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе з’яўляецца найбуйнейшай рэгіянальнай арганізацыяй, у склад якой уваходзяць 57 дзяржаў Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыкі.

Мандат АБСЕ ахоплівае шырокае кола пытанняў у рамках ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і чалавечага вымярэнняў: барацьба з тэрарызмам, кантроль над узбраеннямі, меры па ўмацаванні даверу і бяспекі, падтрыманне эканамічнай і экалагічнай бяспекі, а таксама развіццё дэмакратычных інстытутаў, вяршэнства закона і абарона праў чалавека. Рашэнні ў АБСЕ прымаюцца на аснове кансенсусу, усе дзяржавы-ўдзельніцы маюць аднолькавы статус. Усёабдымны падыход АБСЕ да пытанняў бяспекі і шырокі склад удзельнікаў робяць арганізацыю важным і ўнікальным міжнародным форумам для палітычнага дыялогу.

Гісторыя стварэння АБСЕ бярэ пачатак ад склікання ў 1973 годзе Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ). Нарада была склікана па ініцыятыве СССР і сацыялістычных дзяржаў Еўропы як пастаянны міжнародны форум прадстаўнікоў 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады для выпрацоўкі мер памяншэння ваеннага супрацьстаяння, умацавання міжнароднай разрадкі, стабільнасці і бяспекі на еўрапейскім кантыненце. Нарада праводзілася ў некалькі этапаў, і пасля трох гадоў кансультацый 1 жніўня 1975 года ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі кіраўнікі 35 дзяржаў падпісалі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскія пагадненні). Гэты дзень і з’яўляецца афіцыйнай датай стварэння Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Хельсінкскі Заключны акт зацвердзіў дзесяць прынцыпаў, якімі дзяржавы-члены павінны кіравацца ва ўзаемных адносінах. Сярод гэтых прынцыпаў – непарушнасць меж, якія склаліся пасля Другой сусветнай вайны, мірнае ўрэгуляванне спрэчак, павага праў чалавека і асноўных свабод, супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Хельсінкскі акт стаў важным крокам на шляху фарміравання сістэмы агульнаеўрапейскай бяспекі.

1 студзеня 1995 года НБСЕ была ператворана ў Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца паўнапраўным членам АБСЕ з 30 студзеня 1992 года. Беларусь прымае актыўны ўдзел падчас выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў і дакументаў АБСЕ і тым самым уносіць свой уклад у развіццё агульнаеўрапейскага дыялогу па пытаннях бяспекі і супрацоўніцтва. Удзел Беларусі ў дзейнасці арганізацыі ажыццяўляецца праз работу ў рамках Пастаяннага савета АБСЕ, Форума па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі, Сумеснай кансультатыўнай групы і Кансультатыўнай камісіі па адкрытым небе, а таксама праз практычную рэалізацыю прынцыпаў і механізмаў, закладзеных у асноватворных дакументах АБСЕ. З 1992 года ў Вене (Аўстрыя) дзейнічае Пастаянная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь у АБСЕ.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы АБСЕ на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • АБСЕ: гісторыя стварэння, структура, асноўныя мэты і задачы.
  • Ваенна-палітычная сфера дзейнасці АБСЕ.
  • Роля АБСЕ ва ўрэгуляванні асобных канфліктаў.
  • Эканамічная і экалагічная сферы дзейнасці АБСЕ.
  • Дзейнасць АБСЕ ў галіне захавання праў чалавека.
  • Развіццё дэмакратычных інстытутаў і маніторынг выбараў.
  • Удзел Рэспублікі Беларусь у дзейнасці АБСЕ.

Прадстаўленая выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам сацыяльных і палітычных дысцыплін, спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама ўсім, хто цікавіцца працэсамі еўрапейскай інтэграцыі і сістэмай фарміравання агульнаеўрапейскай бяспекі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам