ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мецэнацтва ў Расіі
Да ведама бібліятэк, якія выкарыстоўваюць Сярэднія табліцы ББК

ААН у імя міру, развіцця і праў чалавека

ААН у імя міру, развіцця і праў чалавека
Іншыя навіны

З 14 кастрычніка па 2 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "ААН у імя міру, развіцця і праў чалавека", прысвечаная Дню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.


Гэты Дзень быў абвешчаны 31 кастрычніка 1947 года на 2-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя № 168) і штогод адзначаецца 24 кастрычніка, пачынаючы з 1948 года. Дзень ААН – гэта дзень нараджэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: 24 кастрычніка 1945 года ўступіў у сілу асноўны дакумент Арганізацыі – яе Статут.

У 1971 годзе на 26-й сесіі Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла рэзалюцыю A/RES/2782 (ХХVI), у якой яна рэкамендавала дзяржавам-членам адзначаць гэты дзень як дзяржаўнае свята. Традыцыйна ў гэты дзень ва ўсім міры праводзяцца сустрэчы, зборы, дыскусійныя круглыя сталы, выстаўкі, прысвечаныя мэтам Арганізацыі і яе дасягненням.

Большасць з нас ведае пра дзейнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, звязанай з падтрыманнем міру або аказаннем гуманітарнай дапамогі. Аднак далёка не заўсёды і не так добра вядома пра шматлікія іншыя аспекты яе дзейнасці. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца цэнтрам рашэння праблем, з якімі сутыкаецца чалавецтва. Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца сумеснымі намаганнямі звыш 30 звязаных з ёй арганізацый, якія складаюць сістэму ААН. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і іншыя арганізацыі яе сістэмы вядуць работу па садзейнічанні захаванню праў чалавека, ахове навакольнага асяроддзя, барацьбе з хваробамі, забеспячэнню развіцця і барацьбе з галечай. Установы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый распрацоўваюць нормы і правілы бяспечнага і эфектыўнага паветранага і марскога паведамлення, спрыяюць удасканаленню тэлекамунікацый і абароне інтарэсаў спажыўцоў, садзейнічаюць забеспячэнню павагі да праў інтэлектуальнай уласнасці. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый таксама з’яўляецца ініцыятарам міжнародных кампаній па барацьбе з незаконным абарачэннем наркотыкаў і тэрарызмам. Дзейнічаючы ва ўсіх рэгіёнах свету, ААН і яе ўстановы аказваюць дапамогу бежанцам і ажыццяўляюць праграмы размініравання, дапамагаюць палепшыць якасць пітной вады і павялічыць аб’ём вытворчасці харчовых прадуктаў, даюць пазыкі краінам, якія развіваюцца, і дапамагаюць стабілізаваць фінансавыя рынкі.

На дадзены момант у склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый уваходзіць 192 дзяржавы, кожная з якіх таксама з’яўляецца членам Генеральнай Асамблеі ААН.

Рэспубліка Беларусь стаяла ля вытокаў стварэння ААН. Наша краіна была ў ліку 51 дзяржавы – заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў знешнепалітычнай дзейнасці нашай краіны. Беларуская дэлегацыя пастаянна ўдзельнічае ў рэгулярных і спецыяльных сесіях Генеральнай Асамблеі, Эканамічнага і сацыяльнага савета і іншых кіруючых органаў ААН. Рэспубліка Беларусь заўсёды імкнулася займаць у рамках ААН актыўную пазіцыю па крытычна важных пытаннях і праблемах міжнароднага парадку дня і ўносіць рэальны ўклад у рашэнне дадзеных праблем. Прадстаўніцтва ААН у Беларусі пачало функцыянаваць у 1992 годзе. Супольнасць ААН у Рэспубліцы Беларусь уключае 11 агенцтваў, фондаў і праграм сістэмы ААН. Асноўныя кірункі дзейнасці ПРААН у нашай краіне: дэмакратычнае ўпраўленне, зніжэнне беднаты, пераадоленне крызісаў, энергетыка і навакольнае асяроддзе, ВІЧ/ СНІД, пашырэнне сацыяльнага ўплыву жанчын, трансмежнае супрацоўніцтва.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі пра ААН.
  • Правы чалавека.
  • Міжнароднае права.
  • Гуманітарныя пытанні.
  • Падтрыманне міру і міжнароднай бяспекі.
  • Эканамічнае і сацыяльнае развіццё.
  • ААН і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі

Асноўныя звесткі

Партнёрскія сувязі

Публікацыі

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам