ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пацеркі для мамы
Адкрыццё кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”

ААН на карысць міру, развіцця і ажыццяўлення праў чалавека

ААН на карысць міру, развіцця і ажыццяўлення праў чалавека
Іншыя навіны

З 16 кастрычніка па 12 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана выстаўка “ААН  на карысць міру, развіцця і ажыццяўлення праў чалавека”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.


Гэты Дзень быў абвешчаны 31 кастрычніка 1947 года на 2-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя № 168) і штогод адзначаецца 24 кастрычніка, пачынаючы з 1948 года. Дзень ААН – гэта дзень нараджэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: 24 кастрычніка 1945 года ўступіў у сілу яе асноўны дакумент – Статут.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай арганізацыяй. Яна была заснавана пасля Другой сусветнай вайны прадстаўнікамі 51 краіны, якія з’яўляліся прыхільнікамі курсу на падтрыманне міру і бяспекі ва ўсім свеце і развіццё сяброўскіх адносін паміж краінамі. На сённяшні дзень членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляюцца 192 дзяржавы.

Пра Арганізацыю Аб’яднаных Нацый ведаюць у самых аддаленых кутках планеты. Дзейнасць Арганізацыі шматгранная і ахоплівае шырокае кола важных праблем – ад устойлівага развіцця і барацьбы з тэрарызмам, заахвочвання дэмакратыі і развіцця сістэмы кіравання да аховы навакольнага асяроддзя і вырашэння глабальных медыцынскіх праблем; ад размініравання да развіцця вытворчасці прадуктаў харчавання. Агульнавядомыя поспехі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у такіх сферах дзейнасці, як падтрыманне міру і гуманітарная дапамога.

Святкаванне Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый служыць напамінам пра тое, што наша планета – гэта наш агульны дом і з дапамогай усеагульнага дыялогу і супрацоўніцтва можна вырашыць любыя наяўныя праблемы. Супрацоўніцтва ў рамках ААН стала важнай часткай міжнародных адносін.

Рэспубліка Беларусь стаяла ля вытокаў стварэння ААН. Наша краіна была ў ліку 51 дзяржавы – заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў замежнапалітычнай дзейнасці нашай краіны. Беларуская дэлегацыя пастаянна ўдзельнічае ў рэгулярных і спецыяльных сесіях Генеральнай Асамблеі, Эканамічнага і сацыяльнага савета і іншых кіруючых органаў ААН. Рэспубліка Беларусь заўсёды імкнулася займаць у рамках ААН актыўную пазіцыю па крытычна важных пытаннях і праблемах міжнароднага парадку дня і ўносіць рэальны ўклад у вырашэнне гэтых праблем.

Шматгранная дзейнасць ААН па пазбаўленні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару раскрываецца ў дакументах, прадстаўленых на выстаўцы.

У экспазіцыі дэманструецца больш за 100 дакументаў з фондаў бібліятэкі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі пра ААН.
  • Правы чалавека.
  • Міжнароднае права.
  • Гуманітарныя пытанні.
  • Падтрыманне міру і міжнароднай бяспекі.
  • Эканамічнае і сацыяльнае развіццё.
  • ААН і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Асноўныя звесткі

Партнёрскія сувязі

Публікацыі

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам