ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адам Багдановіч: Успамінаў я ўсё сумесна перажытае з любоўю...
Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс

ААН для міру і развіцця

ААН для міру і развіцця
Іншыя навіны

З 17 кастрычніка па 19 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і развіцця”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Гэты Дзень быў абвешчаны 31 кастрычніка 1947 года на 2-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/168 (II)) і штогод адзначаецца 24 кастрычніка пачынаючы з 1948 года. Дзень ААН – гэта дзень нараджэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, так як 24 кастрычніка 1945 года ўступіў у сілу асноўны дакумент арганізацыі – яе Статут.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый была заснавана пасля Другой сусветнай вайны прадстаўнікамі 51 краіны, якія паставілі перад сабой мэту – стварыць новую ўніверсальную міжнародную арганізацыю, закліканую папярэджваць пагрозу ўзнікнення войнаў, садзейнічаць умацаванню міжнароднай бяспекі і развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва. На сённяшні момант членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца 193 дзяржавы свету.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – цэнтр вырашэння праблем, з якімі сутыкаецца ўсё чалавецтва. Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца сумеснымі намаганнямі больш за 30 звязаных з ёй арганізацый, якія складаюць сістэму ААН. З дня ў дзень яны вядуць работу па садзейнічанні захаванню праў чалавека, ахове навакольнага асяроддзя, барацьбе з хваробамі і скарачэнні маштабаў галечы. Установы ААН распрацоўваюць нормы і правілы бяспечнага і эфектыўнага паветранага і марскога руху, спрыяюць удасканаленню тэлекамунікацый і абароне інтарэсаў спажыўцоў. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца ініцыятарам міжнародных кампаній па барацьбе з абаротам наркотыкаў і тэрарызмам. Дзейнічаючы ва ўсіх рэгіёнах свету, ААН і яе ўстановы аказваюць дапамогу бежанцам, ажыццяўляюць праграмы размініравання, дапамагаюць палепшыць якасць пітной вады і павялічыць аб’ём вытворчасці харчавання, даюць пазыкі краінам, якія развіваюцца, і дапамагаюць стабілізаваць фінансавыя рынкі, адыгрываюць вядучую ролю ў барацьбе са СНІДам.

На працягу сямідзесяці чатырох гадоў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый удалося зрабіць многае. Аднак існуе і шэраг нявырашаных праблем. Эканамічная і фінансавая нестабільнасць, лакальныя ўзброеныя канфлікты, недахоп энергетычных, харчовых і прыродных рэсурсаў, пагрозы экалагічнага характару – усе гэтыя праблемы патрабуюць новага прачытання і разумення, а таксама задзейнічання новых механізмаў, накіраваных на іх рашэнне.

Апошнія гады сталі насычанымі для ААН: уступіў у сілу Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, адбылося падпісанне Парыжскага пагаднення па клімаце, быў абраны новы, дзявяты па ліку, генеральны сакратар ААН, пад яе эгідай працягвалася ўрэгуляванне вострых палітычных крызісаў.

Значэнне і аўтарытэт арганізацыі працягваюць расці, паколькі ў сучасных умовах у міжнароднай супольнасці застаецца адзін шлях – аб’ядноўваць намаганні перад тварам глабальных выклікаў і пагроз.

Шматгранная дзейнасць ААН па збавенні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі, ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару раскрываецца ў дакументах, якія экспануюцца на выстаўцы.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў НББ на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі пра ААН
  • Падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі
  • Садзейнічанне ўстойліваму развіццю
  • Падтрымка і абарона праў чалавека
  • Міжнароднае права
  • Аказанне гуманітарнай дапамогі
  • ААН і Рэспубліка Беларусь

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20 Вер 2020

ААТ “Белкніга” падвяла вынікі продажу кніг у студзені–жніўні сёлетняга года. У рэйтынгу продажаў са ста назваў кніг на беларускай мове, выдадзеных у Беларусі, на першым месцы – “Гары Потэр і філасофскі камень” Дж. Роўлінг. Нашы суайчыннікі набылі ў “Белкнізе” 288 асобнікаў. Другое месца – за раманам “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча (выдавецтва “Попурри”; у рамана – 203 пакупнікі).

Навіны бібліятэк

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111