ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Канферэнцыя “Спадчына Францыска Скарыны”
Тэставы доступ да ЭІР Passport

ААН для міру і дабрабыту народаў

ААН для міру і дабрабыту народаў
Іншыя навіны

З 19 кастрычніка па 22 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “ААН для міру і дабрабыту народаў”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.


Дзень ААН – гэта дзень нараджэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ён штогод адзначаецца 24 кастрычніка пачынаючы з 1948 года. 24 кастрычніка 1945 года ўступіў у сілу асноўны дакумент арганізацыі – яе Статут. Гэты Дзень быў абвешчаны 31 кастрычніка 1947 года на 2-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя A / RES / 168 (II)). А ў 1971-м асамблея рэкамендавала, каб усе дзяржавы – члены ААН адзначалі яго як дзяржаўнае свята (рэзалюцыя 2782 (XXVI)).

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай арганізацыяй, заснаванай для падтрымання міру і бяспекі ва ўсім свеце, развіцця сяброўскіх адносін паміж краінамі і садзейнічання сацыяльнаму прагрэсу. На дадзены момант членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца 193 дзяржавы свету.

За 72 гады існавання арганізацыя даказала сваю незаменнасць у якасці ўнікальнай пляцоўкі для сістэмнага дыялогу нацый на карысць будаўніцтва бяспечнага і справядлівага свету, умацавання супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Уклад ААН у рашэнне найважнейшых праблем чалавецтва цяжка пераацаніць: гэта ўмацаванне міжнароднай бяспекі, урэгуляванне канфліктных сітуацый у розных рэгіёнах свету, станаўленне міратворчай дзейнасці, пазбаўленне ад каланіяльнай сістэмы, барацьба з беднасцю і няроўнасцю, выпрацоўка калектыўных рашэнняў праблем устойлівага развіцця і навакольнага асяроддзя.

Нягледзячы на гістарычныя змены, якія адбыліся на міжнароднай арэне, пляцоўка ААН нязменна дае магчымасць для пастаяннага дыялогу ў мэтах стварэння устойлівай, справядлівай і эфектыўнай архітэктуры міжнародных адносін у палітыцы, эканоміцы і фінансах, менавіта на ёй фарміруецца аб’яднальны парадак дня.

Апошнія гады сталі насычанымі для ААН: уступіў у сілу парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, адбылося падпісанне Парыжскага пагаднення па клімаце, быў абраны новы, дзявяты па ліку, Генеральны сакратар арганізацыі, пад эгідай ААН робяцца намаганні па ўрэгуляванні вострых палітычных крызісаў.

Значэнне і аўтарытэт арганізацыі працягвае расці, паколькі ў сучасных умовах перад міжнароднай супольнасцю застаецца адзін шлях – аб’яднанне намаганняў перад праблемай глабальных выклікаў і пагроз.

Святкаванне Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый нагадвае нам пра тое, што наша планета – гэта агульны дом і што з дапамогай дыялогу і супрацоўніцтва можна вырашыць праблемы, якія існуюць.

Шматгранная дзейнасць ААН па пазбаўленні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару раскрываецца ў дакументах, экспануемых на выстаўцы. У асобным раздзеле прадстаўлена літаратура, якая асвятляе розныя аспекты супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі пра ААН
  • Падтрымка міжнароднага міру і бяспекі
  • Садзейнічанне ўстойліваму развіццю
  • Падтрымка і абарона праў чалавека
  • Міжнароднае права
  • Аказанне гуманітарнай дапамогі
  • ААН і Рэспубліка Беларусь

Выстаўка будзе цікавай спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі

Асноўныя звесткі

Партнёрскія сувязі

Публікацыі

Спіс літаратуры

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам