ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Эканамічнае развіццё грамадства: інавацыі, інфарматызацыя, сістэмны падыход
XV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка і кангрэс "ТІБО-2008"

Аўтарства без тэрміну даўнасці

Аўтарства без тэрміну даўнасці
Іншыя навіны

З 21 красавіка 2008 года ўвазе чытачоў і наведвальнікаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе тэматычную кніжную выстаўку, прысвечаную Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права.




У 1995 годзе Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА абвясціла 23 красавіка Сусветным днём кнігі і аўтарскага права, аддаючы даніну павагі кнігам і аўтарам, заклікаючы знаходзіць задавальненне ў чытанні і шанаваць неацэнны ўклад тых, хто садзейнічаў сацыяльнаму і культурнаму прагрэсу чалавецтва.

На выстаўцы прадстаўлена каля 150 дакументаў. Адзін з раздзелаў экспазіцыі прысвечаны кніжнай серыі "Литературные памятники", куды ўключаны найбольш значныя творы сусветнай літаратуры (навуковай і мастацкай) усіх часоў і народаў, набліжаныя да кананічных; літаратурныя героі, яркі вобраз якіх перажыў сваіх стваральнікаў, свой час і здабыў неўміручасць у гісторыі сусветнай культуры.

Другі раздзел выстаўкі знаёміць з вартасцямі і сілай аўтарскага права, з яго магчымасцямі пры вырашэнні эканамічных і сацыяльных праблем, з яго развіццём і сучасным станам, з эканоміка-прававым механізмам адносін інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь і ў Расіі, яе прававой аховай і абаронай, а таксама асновамі кіравання.

Экспазіцыя размешчана ў атрыуме 2-га паверха.

Кантактны тэлефон 293-28-86.
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам