ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

21 Сту 2020

З 21 студзеня па 17 красавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2019 год.

Кніжныя выстаўкі

Адукацыя XXI стагоддзя: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця

21 Сту 2020

З 21 студзеня па 17 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Адукацыя XXI стагоддзя: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця”, прысвечаная Міжнароднаму дню адукацыі.

Кніжныя выстаўкі

Плывец па рацэ гісторыі

15 Сту 2020

З 15 студзеня па 13 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Плывец па рацэ гісторыі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта і перакладчыка Леаніда Мартынавіча Дайнекі (1940–2019).

Кніжныя выстаўкі

Служэнне мастацтву

15 Сту 2020

З 15 студзеня па 26 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Служэнне мастацтву”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Сярова (1820–1871).

Кніжныя выстаўкі

Легенды ў камянях і дрэве

10 Сту 2020

Выстаўка “Легенды ў камянях і дрэве” прымеркавана да трэцяга Года малой радзімы. Папярэдняя экспазіцыя – “Тутэйшыя” – была прысвечана сусветна знакамітым беларусам і месцам, дзе яны нарадзіліся. Сёлета Нацыянальная бібліятэка Беларусі звяртае ўвагу чытачоў і наведвальнікаў на архітэктурную і гістарычную спадчыну нашай краіны.

Кніжныя выстаўкі

Пясняр гуманізму

10 Сту 2020

З 10 студзеня па 7 верасня на кальцавым калідоры 2-га паверха працуе выстаўка “Пясняр гуманізму”, прысвечаная 550-годдзю з дня нараджэння асветніка і паэта Міколы Гусоўскага (~1470 – пасля 1533).

Кніжныя выстаўкі

Сусветная гандлёвая арганізацыя: эканоміка, палітыка, права

10 Сту 2020

З 10 студзеня па 24 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Сусветная гандлёвая арганізацыя: эканоміка, палітыка, права”, прысвечаная 25-годдзю Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Кніжныя выстаўкі

Голас вернасці

3 Сту 2020

З 3 студзеня па 19 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Голас вернасці”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка – выдатнага паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў “Сустрэча былых канагонаў”.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам