ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Дарогамі подзвігаў

25 Сту 2008

З 21 студзеня па 5 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Дарогамі подзвігаў”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Івана Рыгоравіча Новікава, беларускага пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1965), Дзяржаўнай прэміі імя П.М. Лепяшынскага (1968), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974).

Кніжныя выстаўкі

Моўныя самацветы

25 Сту 2008

З 26 студзеня па 15 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Моўныя самацветы", прысвечаная 80-годдзю Георгія Фёдаравіча Юрчанкі, беларускага пісьменніка, мовазнаўца, крытыка, збіральніка фальклору.

Кніжныя выстаўкі

Выстаўка "Ніводнай літарай не лгу…"

18 Сту 2008

З 18 студзеня па 29 лютага 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Ніводнай літарай не лгу…", прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэта, барда, акцёра Уладзіміра Высоцкага (1938-1980гг.).

Кніжныя выстаўкі

Прэзентацыя кнігі Н.Ф. Высоцкай "Сакральныя жывапiс Беларусi ХV-ХVIII стст."

17 Сту 2008

17 студзеня 2008 года ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Н.Ф. Высоцкай «Сакральны жывапіс Беларусі XV – XVIII стст.», выдадзенай адным з найбуйнейшых беларускіх выдавецтваў «Беларусь».

Кніжныя выстаўкі

Я веру ў творчы пачатак Сусвету...

14 Сту 2008

15 студзеня 2008 года а 17-ай гадзіне ў зале мастацкіх і відэадакументаў адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнай кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі "Я веру ў творчы пачатак Сусвету...", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння скульптара, народнага мастака Беларусі і СССР, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Заіра Ісаакавіча Азгура.

Кніжныя выстаўкі

Вялікія кнігі свету

14 Сту 2008

З 10 студзеня па 29 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) адкрыта кніжная выстаўка "Вялікія кнігі свету", якая ўключае найбольш значныя творы сусветнай літаратуры (навуковай і мастацкай) усіх часоў і народаў.

Кніжныя выстаўкі

Святло яго радка

11 Сту 2008

З 10 па 25 студзеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка "Святло яго радка", прысвечаная 60-годдзю Навума Якаўлевіча Гальпяровіча, беларускага паэта, празаіка, публіцыста, тэле- і радыёжурналіста.

Кніжныя выстаўкі

Пяснярка з Прынямоння

10 Сту 2008

З 1 па 20 студзеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Пяснярка з Прынямоння», прысвечаная 70-годдзю Дануты Бічэль-Загнетавай, беларускай паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1984; за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож»).

Кніжныя выстаўкі

Зберажом планету - захаваем будучыню

8 Сту 2008

З 3 студзеня па 3 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Зберажом планету - захаваем будучыню", прысвечаная Міжнароднаму году планеты Зямля, якім, паводле рэзалюцыі 60/192 Генеральнай Асамблеі ААН, быў абвешчаны 2008 год.

Кніжныя выстаўкі

Сын зямлі

3 Сту 2008

З 2 студзеня па 13 лютага 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Сын зямлі”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2006) Валерыя Кірылавіча Іванова.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам