ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Асветнік з роду Астрожскіх

29 Лют 2008

28 лютага 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю памяці палітычнага і культурнага дзеяча ВКЛ князя К.К. Астрожскага і 430-годдзю заснавання астрожскай друкарні, прайшло адкрыццё кніжнай выстаўкі «Асветнік з роду Астрожскіх».

Кніжныя выстаўкі

28 Лют 2008

Напярэдадні Жаночага дня 8 Сакавіка бібліятэка прадстаўляе міжнародны мастацкі праект "Кветкавы рай", у межах якога арганізавана і тэматычная кніжная выстаўка "Кветак таямнічая сіла".

Кніжныя выстаўкі

Магія чорнага квадрата

25 Лют 2008

З 23 лютага па 25 сакавіка 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "Магія чорнага квадрата", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Казіміра Севярынавіча Малевіча, рускага мастака, тэарэтыка мастацтва, аднаго з лідэраў авангардызму 1910 - 1935 гг. і заснавальніка абстрактнага мастацтва і супрэматызму.

Кніжныя выстаўкі

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць

20 Лют 2008

Сёлета Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адзначаюць 90-гадовы юбілей з часу свайго заснавання. З гэтай нагоды Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь арганізавана кніжна-дакументальная выстаўка.

Кніжныя выстаўкі

Чалавек. Пісьменнік. Настаўнік

19 Лют 2008

З 12 па 29 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка "ЧАЛАВЕК. ПІСЬМЕННІК. НАСТАЎНІК", прысвечаная 80-годдзю Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча, беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992 ).

Кніжныя выстаўкі

Дарунак Урада Масквы і расійскіх выдавецтваў

14 Лют 2008

Выстаўка-прэзентацыя "Дарунак Урада Масквы і расійскіх выдавецтваў" 13 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла выстаўка-прэзентацыя "Дарунак Урада Масквы і расійскіх выдавецтваў", на якой прадстаўлена больш за 150 падораных ёй выданняў.

Кніжныя выстаўкі

У свеце шчырасці і сонца

13 Лют 2008

З 10 па 29 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «У свеце шчырасці і сонца», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Ядвігі Іосіфаўны Бяганскай, беларускай пісьменніцы.

Кніжныя выстаўкі

Скрыпач-віртуоз

13 Лют 2008

З 14 студзеня па 31 сакавіка 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка "Скрыпач-віртуоз", прысвечаная 330-годдзю з дня нараджэння італьянскага кампазітара Антоніо Вівальдзі (1797-1848).

Кніжныя выстаўкі

Ён першы сеяў зярняты...

5 Лют 2008

З 4 па 29 лютага 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) адкрыта юбілейная кніжная выстаўка «Ён першы сеяў зярняты...», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, перакладчыка, публіцыста і асветніка В.І. Дуніна-Марцінкевіча.

Кніжныя выстаўкі

Па абавязку сэрца і сумлення

5 Лют 2008

З 1 па 29 лютага 2008 г. у зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Па абавязку сэрца і сумлення», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Станіслава Пятровіча Шушкевіча, беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Ад шматмоўя - да сусветнай моўнай спадчыны

4 Лют 2008

З 4 лютага па 5 сакавіка 2008 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Ад шматмоўя - да сусветнай моўнай спадчыны", прысвечаная Міжнароднаму году моў, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН на 61 сесіі (рэзалюцыя 61/266).

Кніжныя выстаўкі

Рэспубліка Беларусь у міжнародных арганізацыях: традыцыі і сучаснасць

4 Лют 2008

З 7 лютага па 15 сакавіка 2008 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі (2 паверх, пакой 207g) будзе адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Рэспубліка Беларусь у міжнародных арганізацыях: традыцыі і сучаснасць".

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам