ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Змяненне клімату: пара дзейнічаць!

28 Кас 2015

З 29 кастрычніка па 30 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Змяненне клімату: пара дзейнічаць!”, прысвечаная адкрыццю Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па пытаннях змянення клімату COP21.

Кніжныя выстаўкі

“Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”

23 Кас 2015

З 23 кастрычніка па 30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) пройдзе юбілейная выстаўка “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння У. С. Караткевіча.

Кніжныя выстаўкі

Час дзейнічаць: разам супраць крайняй галечы

14 Кас 2015

З 14 кастрычніка па 11 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Час дзейнічаць: разам супраць крайняй галечы”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю галечы.

Кніжныя выстаўкі

Пяшчотная, мілая, добрая

12 Кас 2015

З 12 кастрычніка па 10 лістапада ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).

Кніжныя выстаўкі

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года

9 Кас 2015

З 9 кастрычніка ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка, прысвечаная творчасці беларускай пісьменніцы і журналісткі, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года Святланы Алексіевіч.

Кніжныя выстаўкі

Прагулкі па Усходняй сталіцы

9 Кас 2015

З 9 кастрычніка па 10 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Прагулкі па Усходняй сталіцы”, прысвечаная 255-годдзю з дня нараджэння японскага мастака Кацусіка Хакусая.

Кніжныя выстаўкі

Моцная ААН на карысць народам свету

9 Кас 2015

З 9 кастрычніка па 4 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) дэманструецца тэматычная выстаўка “Моцная ААН на карысць народам свету”, прысвечаная 70-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Кніжныя выстаўкі

Музычная культура Беларусі

8 Кас 2015

З 8 кастрычніка да 11 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Музычная культура Беларусі”, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры.

Кніжныя выстаўкі

Кніга-юбіляр

6 Кас 2015

У рамках экспазіцыі “Брама кніжных скарбаў” з 6 кастрычніка ў музеі кнігі (пам. 348) размешчана выстаўка “Кніга-юбіляр” да 120-годдзя першай публікацыі папулярнага зборніка Р. Кіплінга “Другая кніга джунгляў” (1895).

Кніжныя выстаўкі

Кампазітар-лірык

6 Кас 2015

З 6 кастрычніка па 18 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Кампазітар-лірык", прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння М.В. Анцава.

Кніжныя выстаўкі

Слова пачуццямі жыве

2 Кас 2015

З 2 кастрычніка па 1 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Слова пачуццямі жыве”, прымеркаваная да 80-годдзя беларускага пісьменніка, лаўрэата Мележаўскай прэміі Уладзіміра Паўлава.

Кніжныя выстаўкі

Вытокі чалавечай свядомасці

2 Кас 2015

З 2 кастрычніка па 1 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вытокі чалавечай свядомасці”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, перакладчыка У.І. Краўчанкі.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам