ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Новая ААН для новага стагоддзя

27 Кас 2008

З 20 кастрычніка па 16 лістапада 2008 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Новая ААН для новага стагоддзя", прысвечаная Дню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Кніжныя выстаўкі

Нястомны даследчык беларускай літаратуры

22 Кас 2008

З 16 кастрычніка па 15 лістапада 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Нястомны даследчык беларускай літаратуры”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Івана Уладзіміравіча Саламевіча, літаратуразнаўца, фалькларыста, бібліёграфа, краязнаўца, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).

Кніжныя выстаўкі

Летапісец беларускай гісторыі

22 Кас 2008

З 16 кастрычніка па 15 лістапада 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Летапісец беларускай гісторыі", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пічэты (1878 – 1947 гг.), гісторыка-славіста, першага рэктара БДУ, аднаго з арганізатараў Інбелкульта, акадэміка НАН Беларусі і АН СССР, заслужанага прафесара Беларускай рэспублікі, заслужанага дзеяча навукі Узбекскай ССР.

Кніжныя выстаўкі

21 Кас 2008

З 22 кастрычніка па 21 лістапада ў музеі кнігі адкрыта выстаўка "Праваслаўныя рарытэты", на якой прадстаўлены найбольш каштоўныя экзэмпляры кірылічнай рукапіснай і старадрукаванай праваслаўнай кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Трагедыя. Гераізм. Памяць.

16 Кас 2008

З 15 па 30 кастрычніка 2008 года ў зале беларускай літаратуры праходзіць тэматычная кніжная выстаўка "ТРАГЕДЫЯ. ГЕРАІЗМ. ПАМЯЦЬ", прымеркаваная да 65-годдзя знішчэння Мінскага гета (1941 – 1943 гг.).

Кніжныя выстаўкі

Вандроўнік, акрылены Богам

15 Кас 2008

З 13 кастрычніка па 25 лістапада 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) адкрыта выстаўка “Вандроўнік, акрылены Богам”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча (1888 –1954), – аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага адраджэння пачатку XX ст.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская нацыянальная культура

7 Кас 2008

З 7 кастрычніка па 25 лістапада 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2 паверх, кальцавы калідор) адкрыта кніжная выстаўка “Беларуская нацыянальная культура”, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры.

Кніжныя выстаўкі

Сучасны турызм: стратэгія развіцця

6 Кас 2008

З 6 па 19 кастрычніка 2008 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) пройдзе тэматычная кніжная выстаўка "Сучасны турызм: стратэгія развіцця".

Кніжныя выстаўкі

Талент вучонага і даследчыка

6 Кас 2008

З 1 па 15 кастрычніка 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Талент вучонага і даследчыка", прысвечаная 60-годдзю Таццяны Іванаўны Шамякінай, беларускага літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка.

Кніжныя выстаўкі

Настаўнік новага тысячагоддзя

3 Кас 2008

З 2 кастрычніка па 9 лістапада 2008 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Настаўнік новага тысячагоддзя", прысвечаная Сусветнаму дню настаўніка.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам