ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Выстаўка “Вечная мелодыя жыцця” да 100-годдзя Кастуся Кірэенкі

11 Сне 2018

З 11 снежня па 10 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вечная мелодыя жыцця”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Кастуся Кірэенкі (1918–1988).

Кніжныя выстаўкі

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пясняр Вечнага горада”, прысвечаная 420-годдзю з дня нараджэння Джавані Ларэнца Берніні.

10 Сне 2018

З 10 снежня па 15 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пясняр вечнага горада”, прысвечаная 420-годдзю з дня нараджэння выдатнага італьянскага архітэктара і скульптара Джавані Ларэнца Берніні.

Кніжныя выстаўкі

Праходзіць юбілейная выстаўка “Першы рамантык”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

7 Сне 2018

З 7 снежня па 10 студзеня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) праходзіць юбілейная выстаўка “Першы рамантык”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Кніжныя выстаўкі

Тэматычная выстаўка “Барацьба супраць карупцыі ў інтарэсах развіцця, міру і бяспекі”

7 Сне 2018

З 7 снежня 2018 года да 15 студзеня 2019 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Барацьба супраць карупцыі ў інтарэсах развіцця, міру і бяспекі”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з карупцыяй.

Кніжныя выстаўкі

Музыка на крылах птушак

5 Сне 2018

C 5 па 28 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Музыка на крылах птушак”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння французскага кампазітара Аліўе Месіяна.

Кніжныя выстаўкі

Выстаўка "Калядная зорка"

4 Сне 2018

З 4 снежня па 31 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха праходзіць святочная тэматычная выстаўка “Калядная зорка”, прысвечаная Новаму году і Калядам.

Кніжныя выстаўкі

Годнасць і роўнасць – усім: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў

4 Сне 2018

З 4 снежня па 9 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Годнасць і роўнасць – усім: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў”, прысвечаная Дню праў чалавека і 70-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека.

Кніжныя выстаўкі

“Калі душа шукае слова”

16 Ліс 2018

З 16 лістапада па 26 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Калі душа шукае слова”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1978) і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986) Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц.

Кніжныя выстаўкі

Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў

15 Ліс 2018

З 15 па 26 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў”, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння.

Кніжныя выстаўкі

“Я Беларусь адшукаю па небу…”

9 Ліс 2018

З 9 лістапада па 9 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Я Беларусь адшукаю па небу…”, прысвечаная 60-годдзю беларускага паэта і публіцыста Леаніда Іванавіча Пранчака.

Кніжныя выстаўкі

Выстаўка “Усіх аб’яднала музыка”, прымеркаваная да 85-годдзя Беларускага саюза кампазітараў

1 Ліс 2018

З 1 лістапада па 4 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Усіх паяднала музыка”, прымеркаваная да 85-годдзя Беларускага саюза кампазітараў.

Кніжныя выстаўкі

“Языком власным права списанные маем…”: да 430-годдзя Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года

30 Кас 2018

З 30 кастрычніка па 21 студзеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207 b) адкрыта тэматычная выстаўка “Языком власным права списанные маем…”, прысвечаная 430-годдзю прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17 Кра 2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.

Бібліятэкарам