ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 5
Барыс Забораў – сусветна вядомы мастак і кніжны графік з Беларусі

30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы

30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы
Іншыя навіны

З 2 снежня па 10 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы”, прысвечаная 30-годдзю стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Арганізацыя была заснавана кіраўнікамі Расіі, Беларусі і Украіны шляхам падпісання 7–8 снежня 1991 года ў рэзідэнцыі Віскулі (Белавежская пушча) “Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў” (Белавежскага пагаднення).

Праз два тыдні, 21 снежня 1991 года, у Алма-Аце кіраўнікі адзінаццаці суверэнных дзяржаў падпісалі пратакол да гэтага пагаднення ў якім падкрэслілі, што Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Туркменістан, Рэспубліка Узбекістан і Украіна на раўнапраўных пачатках утвараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Удзельнікі сустрэчы аднадушна прынялі Алма-Ацінскую дэкларацыю, якая пацвердзіла прыхільнасць былых саюзных рэспублік да супрацоўніцтва ў розных галінах знешняй і ўнутранай палітыкі і абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязкаў былога Саюза ССР. 22 студзеня 1993 года ў Мінску на саміце СНД быў прыняты Статут Садружнасці.

У адпаведнасці са Статутам СНД мэтамі Садружнасці з’яўляюцца наступныя: супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, экалагічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых галінах; усебаковае развіццё дзяржаў-членаў у рамках агульнай эканамічнай прасторы, міждзяржаўнай кааперацыі і інтэграцыі; забеспячэнне праў і свабод чалавека; супрацоўніцтва ў забеспячэнні міжнароднага міру і бяспекі, дасягненне ўсеагульнага і поўнага раззбраення; узаемная прававая дапамога і супрацоўніцтва ў іншых сферах прававых адносін; мірнае вырашэнне спрэчак і канфліктаў паміж дзяржавамі арганізацыі.

Сёння СНД – гэта форма супрацоўніцтва раўнапраўных незалежных дзяржаў, закліканая міжнароднай супольнасцю рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя. Яе адметнымі асаблівасцямі з’яўляюцца арганізацыя ўзаемадзеяння практычна ва ўсіх сферах міждзяржаўных зносін, гнуткасць механізмаў і фарматаў калектыўнага супрацоўніцтва.

27–29 верасня 2021 года ў Мінску адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы”, у якой узялі ўдзел больш за 300 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў краін Садружнасці.

Удзельнікі канферэнцыі прынялі Рэзалюцыю, у якой адзначылі, што ў складаных умовах сучаснага свету, які дынамічна мяняецца, Садружнасць цалкам захоўвае і ў доўгатэрміновай перспектыве будзе захоўваць сваю запатрабаванасць у якасці эфектыўнай структуры шматбаковага ўзаемадзеяння, умацавання ўзаемавыгаднага партнёрства па ўсіх напрамках палітычнага, эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва і ў сферы бяспекі.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • СНД: гісторыя стварэння, асноўныя мэты і задачы
  • Міжпарламенцкае і палітычнае супрацоўніцтва
  • Эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва
  • Супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах
  • Супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачыннасцю і ўмацавання бяспекі
  • СНД і Рэспубліка Беларусь

Выстаўка будзе цікавая эканамістам, палітолагам, правазнаўцам, гісторыкам, сацыёлагам, кіраўнікам і прадстаўнікам дзяржаўных органаў, супрацоўнікам міжнародных, рэгіянальных і няўрадавых арганізацый, выкладчыкам сацыяльна-палітычных і эканамічных дысцыплін, студэнтам і аспірантам.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Вялікі космас у малым фармаце: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”

19 Сту 2022

Разцовая гравюра выкарыстоўвалася графікамі з XV ст., а ў канцы XVI – XVIII ст. мела пашырэнне ў Беларусі. Цяпер яна ўвасобілася ў графіцы малых форм – экслібрысах.

Мастацкія выстаўкі

У Нацыянальнай бібліятэцы “Беларускі салавей” загучаў па-новаму

19 Сту 2022

18 студзеня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў па выніках літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Акцыя па перадачы кніг прыходу храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі

19 Сту 2022

У чарадзе навагодніх святаў асаблівае месца займаюць Каляды – час дабрых спраў і падарункаў. Працягваючы шматгадовую традыцыю акцый па перадачы кніг бібліятэкам, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі наведалі ў Мінску прыход храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі і перадалі бібліятэцы нядзельнай школы больш за 200 выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва

19 Сту 2022

З 19 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва”, прысвечаная Міжнароднаму дзесяцігоддзю моў карэнных народаў (2022–2032).

Кніжныя выстаўкі

Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”

18 Сту 2022

У рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”

17 Сту 2022

З 17 студзеня ў бібліятэцы арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2021 год.

Кніжныя выстаўкі

Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў лічбах і фактах: з архіва базы даных “НББ у прэсе” (1930–1934)

17 Сту 2022

100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Рашэнне было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 2021 г.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам