ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Факсіміле спадчыны Скарыны перададзена Каралеўскай бібліятэцы Даніі
Людка Сільнова: “Я – Чалавек Дужы”

30 гадоў Беларускаму фонду культуры

30 гадоў Беларускаму фонду культуры
Іншыя навіны

З 19 красавіка ў бібліятэцы арганізавана юбілейная выстаўка “30 гадоў Беларускаму фонду культуры”.


Беларускі фонд культуры – добраахвотная грамадская арганізацыя, створаная ў Мінску ў 1987 годзе на ўстаноўчай канферэнцыі Беларускага рэспубліканскага аддзялення Савецкага фонду культуры.

Сярод яго заснавальнікаў былі Міністэрства культуры, Міністэрства асветы, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, многія дзяржаўныя камітэты, усе творчыя беларускія саюзы, іншыя грамадскія арганізацыі. Савет Міністраў Беларускай ССР 12 мая 1988 года прыняў спецыяльную пастанову № 123 “О Белорусском республиканском отделении Советского фонда культуры”.

 

Пад кіраўніцтвам народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава на працягу амаль 10 гадоў фонд з’яўляўся актыўнай у грамадскім жыцці арганізацыяй, аб’ядноўваючы нацыянальную інтэлігенцыю.

Фонд спрыяў стварэнню такіх арганізацый, як таварыства беларускай мовы, краязнаўчае таварыства, суполкі беларускіх народных майстроў, фалькларыстаў і іншых спецыялістаў, распрацаваў і ажыццяўляе доўгатэрміновую праграму “Спадчына”. Назва Беларускі фонд культуры (БФК) была атрымана ў 1992 годзе. Цяпер арганізацыю ўзначальвае Уладзімір Гілеп, які таксама з’яўляецца галоўным рэдактарам “Краязнаўчай газеты”.

На выстаўцы адлюстравана выдавецкая дзейнасць фонду – мастацкая, краязнаўчая і біяграфічная літаратура, перыядычныя выданні і інш.

Гістарычны інтарэс прадстаўляюць першыя выданні часопіса “Спадчына” і “Краязнаўчай газеты”, “Статут Савецкага фонду культуры”, а таксама шэраг малавядомых дакументаў аб дзейнасці БФК, прадастаўленых Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

Беларускім фондам культуры сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай і шэрагам устаноў краіны падрыхтавана серыя зборнікаў “Вяртанне”, у якіх змяшчаюцца дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошуку і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі рэспублікі. Акрамя архіўных дакументаў, карцін, абразоў, у спіс каштоўнасцей уключаны цэлыя бібліятэкі, часткі фондаў, камплекты беларускіх перыядычных выданняў, рукапісныя фонды беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, асобныя старажытныя кнігі і рукапісы.

Наведвальнікі выстаўкі могуць убачыць выданні Беларускага фонду культуры, што атрымалі найвышэйшыя ўзнагароды нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” – паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” (1998) на польскай, беларускай і рускай мовах, “Яўгеній Анегін” Аляксандра Пушкіна (1999) на рускай і беларускай мовах, “Новая зямля” Якуба Коласа (2002) на беларускай, польскай і рускай мовах, а таксама аповесць Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (2010) на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах і шматмоўныя выданні вершаў Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”, “Раманс”, “Пагоня” (2011) з ілюстрацыямі да іх А. Кашкурэвіча, В. Шаранговіча, Ю. Якавенкі, Ю. Хілько.

З 20 красавіка выстаўка працуе на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам