ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэчная супольнасць Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця
120 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Сіманоўскага

"...И помнит мир спасенный"

"...И помнит мир спасенный"
Іншыя навіны

З 26 красавіка па 10 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка да Дня Вялікай Перамогі “...И помнит мир спасенный”.


Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Перамога народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. навечна застанецца ў гераічным летапісе Беларусі як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці.

Вялікай Перамозе Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвячае тэматычную кніжную выстаўку. У экспазіцыі прадстаўлена каля 200 кніг, выдадзеных за апошнія гады, якія расказваюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх кнігі – пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі”. 800-старонкавы фаліянт “Энциклопедия Победы. Беларусь – Москва” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Выданне змяшчае абагульняльныя гістарычныя нарысы пра пачатковы этап Вялікай Айчыннай вайны, пра партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі, а таксама пра асноўныя этапы вызвалення беларускай зямлі ад акупантаў. Акрамя таго, энцыклапедыя ўтрымоўвае звесткі пра Герояў Савецкага Саюза, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі, а таксама пра выхадцаў Беларусі, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза. Кніга “Никогда не забудем”, што выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, нікога не пакіне раўнадушным. Гэта сучаснае перавыданне зборніка, які ўпершыню ўбачыў свет у 1948 годзе і перавыдаваўся 12 разоў, з унікальнай кантраснай падборкай фатаграфій шчаслівых дзяцей мірнага часу і “дзяцей вайны”, з аповедамі іх аднагодкаў – відавочцаў страшных злачынстваў фашыстаў.

Класіка ваеннай прозы прадстаўлена на выстаўцы серыяй “Великая Отечественная” маскоўскага выдавецтва “Терра – Книжный клуб”. Серыя апавядае пра ўнікальныя чалавечыя лёсы, невядомыя або малавядомыя ваенныя падзеі, інтэрнацыянальны характар подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі. Галоўны сэнс твораў – святая памяць пра тых, хто заваяваў права на неўміручасць самай дарагой цаной – цаной жыцця.

У раздзеле “Каб памяць не перарывалася” сабраны друкаваныя выданні пра мясціны баявой славы і народнай трагедыі, музеі Вялікай Айчыннай вайны, помнікі і абеліскі, а таксама мультымедыйныя выданні з ваеннымі фільмамі і песнямі.

Гэта выстаўка – даніна павагі і шчырая падзяка за вялікі подзвіг ветэранам, якія вызвалілі свет ад фашызму.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам