ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інклюзія ў адукацыі: электронныя рэсурсы пашыраюць межы
Сусветны акіян: вывучэнне, асваенне, ахова і абарона

Якая яна будзе?

Якая яна будзе?
Іншыя навіны

Працягваем знаёміць вас з публікацыямі ў рамках віртуальнага праекта “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе”. У дадзеным артыкуле знойдуць адлюстраванне не толькі рэальныя факты, але і... прароцтвы адносна новага будынка нашай бібліятэкі.

Напярэдадні адкрыцця новай бібліятэкі ў сродках масавай інфармацыі была надрукавана вялікая колькасць артыкулаў аб тым, якой жа яна будзе. Не застаўся ў баку і Інтэрнэт. Але ўсё ж самае першае ўяўленне пра тое, якой будзе бібліятэка, з’явілася зусім не ў друку і было выказана задоўга да стварэння архітэктурнага праекта новага будынка, у 1955 годзе. Тады яшчэ не было ні камп’ютараў, ні сучасных інфармацыйных тэхналогій, ні працяглых касмічных адысей. Не было ў рэальнасці, а ў творах пісьменнікаў-фантастаў усё гэта даўно існавала. Як, зрэшты, існавала і мара аб новай бібліятэцы, практычна такой, якой мы бачым яе сёння. Пацверджаннем гэтых слоў служыць знойдзены ў архіве бібліятэкі верш нашай былой супрацоўніцы, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Аляксандры Паўлаўны Дземчанкавай, які ў чарговы раз даказвае ўсім вядомы пастулат: мары здзяйсняюцца, трэба толькі вельмі моцна захацець. Не верыце? Мяркуйце самі.

Наша библиотека в 2000 году

Помечтаем все вместе… Заглянем вперед,
В дни грядущие, дни XXI века.
Этот чудный дворец, что пред нами встает, –
Наша новая библиотека.
Здесь найдете вам нужную литературу
По любому вопросу и теме всегда:
И про древних народов быт и культуру,
И про межпланетные поезда.
Помогает машина, как это ни странно,
Библиографу выполнить справку. И вмиг
Получите ответ – полный перечень книг
И статей, и на русском, и на иностранном.
Если же книги нет, не печальтесь заранее –
Микрофильм есть, и есть телевизор такой,
Что ту книгу, статью ль из страны из любой
Можете прочитать на экране.
Даже книгу с Венеры, с другой ли планеты
Можно здесь получить ну почти что в момент,
Потому что недавно открыт межпланетный,
Очень четко работающий абонемент.
Я желаю, друзья, вам счастливо дожить
До прекраснейших дней XXI века
И в создание будущей библиотеки
Труд свой честный и славный вложить.

1955 год                             А.П. Дземчанкава

1_jakaja.jpg
Аляксандра Паўлаўна Дземчанкава. Фота з архіва НББ

І прароцтва спраўдзілася практычна цалкам, за выключэннем (ды і тое, напэўна, толькі пакуль!) міжпланетнага абанемента.

2__jakaja.jpg
Бібліятэка з вышыні птушынага палёту. Фота 2006 года

Спраўдзілася, бо менавіта ў XXI стагоддзі, 16 чэрвеня 2006 года, адчыніў перад чытачамі свае дзверы новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Зрэшты, гэта не проста новы будынак, а, сапраўды, палац. Палац Кнігі. Палацы ж спрадвеку адрозніваліся ад іншых збудаванняў перш за ўсё сваёй незвычайнай архітэктурай, а значыць, і стаўленне да іх заўсёды было неадназначным. Але ніколі не магло быць абыякавым. Вось чаму з моманту адкрыцця наша бібліятэка трапіла ў разнастайныя “топы”: самы прыгожы, самы незвычайны, самы арыгінальны і нават самы непрыгожы будынак у свеце. Але што б пра яе ні казалі, галоўным у гэтым бясконцым пераліку з’яўляецца слова: “САМЫ”. І нават не бібліятэка, а суперсучасны еўрапейскі бібліятэчны комплекс. Іншай такой няма. І ніколі не будзе.

3__jakaja.jpg


Рэкамендаваныя крыніцы:

  1. Анцелевич, А. Грани алмаза тронем рукой/ А. Анцелевич // Нар. газ. – 2006. – 14 июня. – С. 1–2.
  2. Бегун, Н. "Кристалл", не имеющий аналогов в мире / Н. Бегун // Экономика Беларуси. – 2004. – № 1. – С. 52–53.
  3. Братья белорусского "алмаза": ТОП-25 необычных библиотек мира [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://realt.onliner.by/2013/01/18/top-20-bibliotek-mira. – Дата доступа: 15.02.2021.
  4. Головчиц, А. За гранью алмаза / А. Головчиц // Знамя юности. – 2009. – 23–29 янв. – С. 29.
  5. Ромбакубаактаэдр да Вінчы / пад крыпт. Д. Д. // Культура. – 2009. – 18–24 ліп. – С. 9.
  6. Киеня, С. Национальную библиотеку включили в список самых уродливых зданий мира [Электронный ресурс] / С. Киеня. – Режим доступа: https://interfax.by/news/nedvizhimost/raznoe/89957/. – Дата доступа: 15.02.2021.
  7. Костюкович, И. "Кристалл знаний" – новая Национальная библиотека Республики Беларусь / И. Костюкович // Вестник б-к Москвы. – 2007. – № 1. – С. 30–34.
  8. Национальная библиотека Беларуси вошла в топ-50 самых необычных зданий мира [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.nlb.by/content/news/national-library-of-belarus/natsionalnaya-biblioteka-belarusi-voshla-v-top-50-samykh-neobychnykh-zdaniy-mira_13701/. – Дата доступа: 15.02.2021.
  9. Панченко, Л. Национальная библиотека Беларуси вошла в число 28 самых красивых библиотек мира [Электронный ресурс] / Л. Панченко. – Режим доступа: https://realt.onliner.by/2014/07/15/biblioteka-6. – Дата доступа: 15.02.2021.
  10. Перлина, Г. Они сошлись – вода и камень / Г. Перлина // Архитектура и стр-во. – 2009. – № 6. – С. 30–35.
  11. Самые красивые и необычные здания мира: Национальная библиотека в Минске [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://dom.ria.com/news/samye-krasivye-i-neobychnye-zdaniya-mira-naczionalnaya-biblioteka-v-m-173441.html. – Дата доступа: 15.02.2021.
  12. 14 самых необычных библиотек в мире [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://lala.lanbook.com/14-samyh-neobychnyh-bibliotek-v-mire. – Дата доступа: 15.02.2021.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

20 Кра 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За дзесяцігоддзі правядзення навуковы форум стаў сапраўдным брэндам, пазнавальным сярод даследчыкаў і спецыялістаў розных краін. Штогод у праграме чытанняў – сустрэчы даследчыкаў, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, выставы і прэзентацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Унікальная магчымасць публікацыі ў часопісах адкрытага доступу для аўтараў навуковых прац з Беларусі

20 Кра 2021

19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума бібліятэк EIFL і выдавецтва Wiley адбыўся вэбінар, прысвечаны публікацыі навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Адама Антонавіча Сакольчыка

19 Кра 2021

У гісторыі станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шмат асоб, чый прафесійны ўнёсак у развіццё бібліятэчнай галіны складана пераацаніць. Сярод іх – Адам Антонавіч Сакольчык – спецыяліст з вялікай літары, таленавіты педагог і вядомы беларускі бібліёграф, чалавек з вельмі няпростым і цікавым лёсам.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Цікава пачытаць”: кніга “Фінансавыя казкі для дзяцей”

19 Кра 2021

17 красавіка ў дзіцячым пакоі на занятках з серыі “Цікава пачытаць” наведвальнікі разам з персанажамі кнігі Я. Фраловай “Фінансавыя казкі для дзяцей” займальна навучаліся фінансавай грамаце.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”

19 Кра 2021

17 красавіка адбыліся першыя заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс” з мэтай падрыхтоўкі юных мастакоў да стварэння кніжных знакаў, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзю музея кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111