Да Вялікай Айчыннай вайны Дзяржаўная бібліятэка імя У.І. Леніна ўваходзіла ў лік 30-ці лепшых бібліятэк свету па каштоўнасці выданняў і колькасці экзэмпляраў.
Чырвонаармейская вуліца. 1940 г.
У канцы 1940-х г. Дзяржаўная бібліятэка адзначала 500-годдзе друкавання кніг у Расіі цікавай выстаўкай, на якой былі прадстаўлены рукапісы; рэдкія кнігі; дарэвалюцыйныя выданні Маркса, Энгельса, Леніна; кнігі і часопісы, надрукаваныя на розных мовах народаў СССР.
Звязда. 1940. 25 снежня. С. 4
Па выніках гэтай выстаўкі ў газеце “Звязда” ад 15 студзеня 1941 г. быў надрукаваны артыкул дырэктара бібліятэкі Р.М. Казунова, з якога можна было даведацца пра ўзнікненне і развіццё друкаванай кнігі ў Еўропе, Расіі, а таксама пра гісторыю беларускага друку, аўтар запрашаў на гэту выстаўку.
Казуноў Раман Макеевіч (1902–1961)
1938–1941 гг. – дырэктар Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна;
1946–1956 гг. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце.
Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу "Псалтыр". У 2017 г. адзначалася 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Гэта дата мае сусветную значнасць і занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У рамках юбілею Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі былі рэалізаваны разнастайныя навуковыя, адукацыйныя, выдавецкія і культурна-асветніцкія праекты:
- міжнародны навуковы і выдавецкі праект "Кніжная спадчына Францыска Скарыны";
- міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”;
- міжнародны выставачны праект “Францыск Скарына і яго эпоха”;
- дабрачынная акцыя "Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі...";
- распрацавана экскурсія, прысвечаная творчасці Францыска Скарыны.
На працягу 1940 г. у бібліятэцы былі арганізаваны выстаўкі памяці У. Маякоўскага, М. Горкага (да чацвёртай гадавіны са дня смерці пралетарскага пісьменніка); выстаўкі, прысвечаныя А. Міцкевічу, У.І. Леніну (да 70-годдзя з дня яго нараджэння) і інш.
Звязда. 1940. 13 кастрычніка. С. 2
Вялікім поспехам карысталася літаратурная выстаўка, размешчаная ў галоўнай чытальнай зале Дзяржаўнай бібліятэкі, прысвечаная 35-годдзю літаратурнай дзейнасці народнага паэта БССР Янкі Купалы. Першыя выданні, рукапісы асобных твораў, кнігі для дзяцей, фотаздымкі ярка адлюстроўвалі жыццё і творчасць паэта.
У газетах пісалі аб знаходках рэдкіх выданняў і папаўненні кніжнага фонду бібліятэкі:
Советская Белоруссия. 1940. 14 лістапада. С. 4
Цікава было даведацца, што на выстаўцы беларускага выяўленчага мастацтва ў Маскве ў 1940 г. было прадстаўлена пяцьдзесят каштоўных рукапісаў і кніг XVI–XVII стагоддзяў з фондаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (Звязда. 1940. 29 мая. С. 4).
У той час бібліятэка абменьвалася кнігамі з 13-цю краінамі Еўропы і Азіі, у тым ліку з Германіяй, Італіяй, Японіяй, Злучанымі Штатамі Амерыкі і г.д.
Звязда. 1940. 5 кастрычніка. С. 2
История Минска. Мінск, 1957
У першым нумары газеты “Звязда” 1941 г. у рубрыцы “Хроніка Мінска за 1940 год” адзначалася, што “адным з буйнейшых кнігасховішчаў у Саюзе з’яўляецца мінская Цэнтральная бібліятэка імя Леніна. Кожны дзень сюды прыбываюць пасылкі з кнігамі, якія выдаюцца ў Савецкім Саюзе і за мяжой”.
“Советская Белоруссия” за 1 студзеня 1941 г. прыводзіла статыстыку аднаго дня: “Центральная библиотека им. Ленина получила в этот день около 800 новых книг и журналов, свыше 2.300 газет – 67 названий”.
У “Звяздзе” ад 10 студзеня было размешчана паведамленне:
Гэта выданне ў бібліятэцы не захавалася, але ёсць электроннае выданне кнігі XVIII cт. “Монархия Турецкая” (Санкт-Пецярбург, 1741), напісанай былым англійскім сакратаром амбасады пры Асманскай імперыі, якая была перакладзена з польскай на рускую мову.
З 31 студзеня па 1 лютага 1941 г. у бібліятэцы прайшла нарада па бібліятэчнай рабоце, скліканая Наркомасветы БССР. Было разгледжана пытанне аб выніках работы бібліятэк за 1940 г. З інфармацый асобных інспектараў абласных аддзелаў народнай асветы было відаць, што ў многіх раёнах работа бібліятэк яшчэ не наладжана. Удзельнікі мерапрыемства з Бабруйска, Брэста адзначалі дрэннае камплектаванне сельскіх бібліятэк. Рэзкай крытыцы падверглася работа абласных бібліятэк, якія не аказвалі метадычнай дапамогі раённым і сельскім бібліятэкам і пасылалі мала бібліятэк-перасовак у сельскія мясцовасці.
Звязда. 1941. 2 лютага. С. 1
У заключэнні нарада прыняла рэзалюцыю, у якой намеціла шэраг практычных мерапрыемстваў па наладжванні бібліятэчнай справы.
Бібліятэка набывала ўсё большую папулярнасць, паступова павялічваўся бібліятэчны фонд. “Набыта звыш 200 энцыклапедый і талковых слоўнікаў на французскай, англійскай, нямецкай, турэцкай, польскай і іншых мовах. Вялікую каштоўнасць прадстаўляюць 16 тамоў энцыклапедыі французскіх асветнікаў XVIII ст., універсальны французскі слоўнік XIXст.”, – пісала былая загадчыца міжбібліятэчнага абанемента М. Аускер, аўтар артыкула “Кніжныя скарбніцы”, якая таксама падрабязна распавяла і пра дзейнасць свайго аддзела.
Звязда. 1941. 27 сакавіка. С. 3
Як і раней, у 1941 г. выставачная дзейнасць з’яўлялася адным з вядучых напрамкаў работы Дзяржаўнай бібліятэкі, служыла развіццю цікавасці да кнігі і прыцягненню да чытання новых чытачоў.
Аўтар артыкула “Выставка, посвященная великому поэту” падрабязна расказваў пра экспазіцыю, прымеркаваную да 100-годдзя з дня смерці М.Ю. Лермантава. “Мы узнаём в нем поэта, русского народного, в высшем и благороднейшем значении этого слова, – поэта, в котором выразился исторический момент русского общества” (Советская Белоруссия. 1941. 16 мая. С. 2.). Такімі словамі В.Р. Бялінскага адкрывалася выстаўка, якая ахоплівала розныя перыяды жыцця паэта.
Советская Белоруссия. 1941. 18 мая. С. 4
У газеце “Советская Белоруссия” за 10 чэрвеня 1941 г. пісалі: “18 июня исполнилось пять лет со дня смерти Алексея Максимовича Горького. В большом читальном зале Государственной библиотеки им. Ленина в Минске открылась выставка, посвященная памяти великого русского писателя – буревестника революции”.
Советская Белоруссия. 1941. 12 июня. С. 1
Наперадзе была вайна… Вайна перавярнула ўсё, мірнае жыццё з яго поспехамі і дасягненнямі засталося ў мінулым. Гэта быў час цяжкіх выпрабаванняў для ўсёй краіны, для ўсяго народа. Газеты пісалі пра вераломнае нападзенне фашысцкай Германіі, абарону, шматлікія бітвы, спаленыя вёскі…
Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы падпіску на рассылку артыкулаў згаданага рэсурсу, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.
Аўтар публікацыі: Т.П. Папроцкая, загадчыца сектара інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Бібліяграфія:
- Выстаўка, прысвечаная 500-годдзю друкавання кніг у Расіі / Н. Альфер // Звязда. – 1940. – 25 снеж. – С. 4.
- Выстаўка, прысвечаная 35-годдзю літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы // Звязда. – 1940. – 8 снеж. – С. 4.
- 19 тысяч кніг для бібліятэк заходніх абласцей БССР // Звязда. – 1940. – 5 кастр. – С. 2.
- Пополнение книжного фонда библиотеки им. Ленина // Совет. Белоруссия. – 1940. – 14 нояб. – С. 4.
- Рукапісы і кнігі XVI і XVII стагоддзяў // Звязда. – 1940. – 29 мая. – С. 4.
- Аускер М. Кніжныя скарбніцы / М. Аускер // Звязда. – 1941. – 27 сак. – С. 4.
- Библиотеки // Совет. Белоруссия. – 1941. – 1 янв. – С. 1.
- Горьковская выставка // Совет. Белоруссия. – 1941. – 10 июня. – С. 1.
- Закончылася нарада па бібліятэчнай рабоце // Звязда. – 1941. – 2 лют. – С. 1.
- Казуноў, Р. Узнікненне і развіццё друкаванай кнігі / Р. Казуноў, С. Палеес // Звязда. – 1941. – 15 студз. – С. 2.
- Новыя кнігі ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР // Звязда. – 1941. – 27 мая. – С. 1.
- Рэдкая кніга // Звязда. – 1941. – 10 студз. – С. 4.
- Хроніка Мінска за 1940 год // Звязда. – 1941. – 1студз. – С. 4.
- Юмов, А. Выставка, посвященная великому поэту / А. Юмов // Совет. Белоруссия. – 1941. – 16 мая. – С. 2.
- Аспірант інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР тав. Д.З. Навадворскі…[фота С. Грына] // Звязда. – 1940. – 13 кастр. – С. 2.
- В Государственной библиотеке БССР им. Ленина на выставке литературы и фотодокументов…: [фото Ф. Вольфсона] // Совет. Белоруссия. – 1941. – 18 мая. – С. 4.
- В Государственной библиотеке им. Ленина (Минск) открылась выставка : [фото И. Ноя] // Совет. Белоруссия. – 1941. –12 июня. – С. 1.
- История Минска = Гісторыя Мінска / [Акад. наук БССР, Ин-т истории ; И.Д. Варвашеня и др. ; редкол.: И.С. Кравченко (гл. ред.) и др.]. – Минск : Издательство Академии наук БССР, 1957. – 541 c. – Шыфры НББ: АР57166*АР55825*АН317708*БА52321*БА52322*БА76842.
- Мінск незнаёмы, 1920–1940 [Выяўленчы матэрыял] = Unfamiliar Minsk, 1920–1940 : [фотаальбом] / аўт.-уклад. І. Куркоў ; [рэд. савет: Я.В. Малашэвіч (старш.) і інш. ; аўт. уступ. арт. і подпісаў пад іл. І.М. Куркоў]. – Мінск : Ураджай, 2002. – 239 c. – Шыфры НББ: 1БА281050К*1БА281051К*1БА281308К*1Н//27820К(039).
- Рикот, П. Монархия Турецкая / описанная чрез Рикота бывшаго аглинскаго секретаря посольства при Оттоманскои Порте. Переведена с польскаго на россиискои язык. – В Санктпетербурге : [Типография Академии наук], 1741. – 280 c. – Шыфр НББ: 096/2423К.
- Становление и развитие библиотек Беларуси: архивные документы [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2020. – Рэжым доступу : http://belaruslibrary.nlb.by/history/. – Дата доступу : 09.03.2022.