ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 15 гадоў!
Незвычайныя завяшчанні пісьменнікаў

“Алмаз становіцца дыяментам”: хроніка будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 2004 год

“Алмаз становіцца дыяментам”: хроніка будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 2004 год
Іншыя навіны

16 чэрвеня 2006 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сёння мы працягваем публікацыі па матэрыялах прэсы аб яго будаўніцтве, якое стала яркай падзеяй у гісторыі бібліятэкі, ды і ўсёй краіны.

Будаўніцтва працягваецца

Студзень 2004 г. Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) вырас на 33 метры, 15 з іх склаў падземны ўзровень. Да снежня вышыню будынка планавалася павялічыць удвая – да 72 метраў.

nbb2004_1.jpg

Даже вопреки непогоде, строительство идет надлежащими темпами… Сходство с красивым, нереально игрушечным алмазом (или бриллиантом?) в проекте становится все ближе с каждым днем. Алмаз, красоту которого просто тяжело оценить, в умелых руках строителей постепенно превращается в бриллиант.

Алмаз становится бриллиантом.
Голас Радзімы. Беларусь в Молдове, 2004, № 2, лютага, с. 1.

Сакавік. За 20 наступных месяцаў, якія засталіся да запланаванай здачы будынка, трэба будзе асвоіць 150 млн долараў, што прыкладна ў 7,5 раза больш, чым за папярэднія 13 месяцаў ад пачатку будаўніцтва.

nbb2004_2.jpg

Генпадрадчык будоўлі (“Мінскбуд”) адзначыў, што адна з галоўных праблем заключаецца ў тым, што будаўнікам даводзіцца асвойваць “з ліста” прапанаваныя праекціроўшчыкамі новаўвядзенні. Гэта датычыцца ў першую чаргу самога “алмаза” – кнігасховішча, якое павінна нагадваць каштоўны камень не толькі формай, але і знешнім выглядам.

Меркавалася ўсю вонкавую яго паверхню выканаць з суцэльнага і абсалютна чыстага шкла без металічных уключэнняў, выкарыстоўваючы ў якасці мацаванняў не алюмініевыя або стальныя каркасы і рамы, а арыгінальную тэхналогію кропкавага мацавання з дапамогай павукападобных канструкцый, зафіксаваных у масіве вонкавай сцяны. Такое шкло ў Беларусі не выраблялі, таму быў абвешчаны тэндар на яго пастаўку з-за мяжы.

З-за мяжы паступаюць і іншыя матэрыялы: з Расіі – этафон (дзесяцімілімітровая плёнка для часовага ўцяплення бетону), з Германіі – апалубка “Пэры”.

Верасень. Заканчваецца ўзвядзенне паверхаў кнігасховішча.

Пачалі мантаж металічных канструкцый. <…> Па ходу выконваюцца аддзелачныя работы, якія пачаліся са жніўня. Выконваюцца сцяжкі, абліцоўка сцен пліткай, наладжваецца сістэма ацяплення падлогі. Да працы ўжо прыступіла фірма “Трайпл” (яе спецыялісты робяць купал).

Ю. Клімовіч, тэхнічны дырэктар будаўніцтва.
Прымак І. З кнігай – бліжэй да неба.
Звязда, 2004, 10 верасня, с. 2.

nbb2004_3.jpg

На будаўніцтве занята ад 450 да 800 чалавек, будуюць у тры змены, без выхадных, а бывае, і ў святочныя дні. Вахтавым метадам працуюць будаўнікі з Гомеля. Усяго прымае ўдзел больш за 30 прадпрыемстваў і арганізацый. Удзельнічаюць ва ўзвядзенні будынка і студэнты беларускіх ВНУ – БДУІР, БНТУ і БДУ, атрымліваючы каштоўны будаўнічы вопыт.

Усенародны збор сродкаў

Свой вклад в строительство Национальной библиотеки Беларуси внесли и белорусы, проживающие в Молдове, направив в фонд строительства финансовые средства.

Алмаз становится бриллиантом.
Голас Радзімы.  Беларусь в Молдове, 2004, № 2, лютага, с. 1.

nbb2004_4.jpg

7,2 млрд рублёў павінна пералічыць Гомельская вобласць на будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі.

Народная воля, 2004, 5 лютага, с. 2.

Новы будынак – новыя магчымасці

Па выніках 2003 г. фонд бібліятэкі склаў больш за 8 млн адзінак захоўвання, у т. л. 70 тыс. рэдкіх кніг, старадрукаў і рукапісаў, 2,8 млн перыядычных выданняў, 80 тыс. нот, 30 тыс. аўдыявізуальных дакументаў, 107 тыс. выяўленчых выданняў, 15 тыс. карт, 700 тыс. аўтарэфератаў дысертацый, 120 тыс. мікраформ. Карыстальнікамі бібліятэкі з’яўляюцца больш за 90 тыс. чалавек. Кнігавыдача склала 3,5 млн у год.

Новы будынак даваў магчымасць не толькі сабраць у ім усе аддзелы, але і палепшыць тэхналогію і камфорт абслугоўвання карыстальнікаў, а таксама перагледзець структуру арганізацыі працы.

Была вызначана агульная канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў і арганізацыі працы персаналу на новых плошчах, размеркаваны і ўзгоднены памяшканні чытацкіх і службовых зон у стылабаце, вызначана колькасць стэлажоў і іх расстаноўка ў кнігасховішчы.

Самое необходимое оборудование, которое вскоре потребуется <…>, – это стеллажи. Они будут нужны 90 видов и размеров. Для книг, журналов, старинных рукописей, картин, грампластинок. <…>.

Это изделия многофункционального применения. Они спроектированы с учетом современных требований, не стационарные, а мобильные, их можно будет передвигать в помещении по рельсам. <…>.

Цвет для покраски выбран светло-бежевый.

Грабко, Н. Книжкин дом: что будет в нем?
Минский курьер, 2004, 21 октября, с. 5.

У лютым 2004 г. быў заключаны дагавор з РУП “Агат-Сістэм” на распрацоўку тэхнічнага задання па стварэнні комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм. Гэта давала магчымасць у новым будынку задзейнічаць больш за 1,5 тыс. камп’ютараў для забеспячэння тэхналагічных працэсаў, як для карыстальнікаў, так і для супрацоўнікаў бібліятэкі.

nbb2004_5.jpg

10–11 чэрвеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў Віцебску на пастаянна дзеючым семінары работнікаў рэспубліканскіх, мясцовых дзяржаўных органаў “Інавацыйная палітыка дзяржавы і шляхі яе рэалізацыі” даў даручэнне стварыць на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэспубліканскі інфармацыйны цэнтр.

Цяпер гэта – інфармацыйны цэнтр НББ.

Рыхтуемся да пераезду

У гэтым жа годзе працягвалі рыхтавацца да пераезду. Была распрацавана і прынята “Праграма пераезду НББ”, зацверджаны “Графік перамяшчэння інфармацыйных рэсурсаў і арганізацыя абслугоўвання карыстальнікаў НББ”. Гэтыя мерапрыемствы былі разлічаны на перыяд з 2003 да чэрвеня 2006 г.:

  • інвентарызацыя камп’ютарнага і матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання
  • пашпартызацыя картачных каталогаў
  • зверка фондаў
  • кансервацыя і ўпакоўка фондаў
  • пераезд фондаў, каталогаў і структурных падраздзяленняў бібліятэкі

nbb2004_6.jpg

На пераезд НББ у бюджэце краіны было выдзелена 3,5 млрд рублёў.

А тым часам…

Праца ў старым будынку НББ працягвалася.

Вясновымі днямі тут адкрылася выстава жывапісу і графікі Уладзіміра Церашчука “Над Басфорам Кімерыйскім” – вынік пешых падарожжаў мастака па Усходнім Крыме.

nbb2004_7.jpg
Стары будынак НББ. Фота С. Базылевай-Ланько

З 30 сакавіка па 2 красавіка дырэктар бібліятэкі Р.С. Матульскі, знаходзячыся ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, вывучаў досвед працы Нацыянальнай бібліятэкі Кітая. У першую чаргу яго цікавіла прымяненне сучасных бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку ўкаранёная тут нямецкая сістэма дастаўкі кніг “Тэлеліфт”. Па выніках сустрэчы быў падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж дзвюма бібліятэкамі.

У жніўні быў адкрыты тэставы доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

За год фонд НББ папоўнілі каля 500 кніг, падораных 65 арганізацыямі. Ад адной з іх 12 кастрычніка НББ атрымала ў дар 39 старадрукаў і рукапісных кніг XVII – канца XIX стагоддзя.

Спіс крыніц


  1. Бегун, Н. "Кристалл", не имеющий аналогов в мире / Н. Бегун // Экономика Беларуси. – 2004. – № 1. – С. 52–53.
  2. Оспищева, О. На главной культурной стройке страны / О. Оспищева // Во славу Родины. – 2004. – 22 янв. – С. 4.
  3. Козлович, Н. Алмаз и грязь / Н. Козлович // Народная воля. – 2004. – 28 янв. – С. 2.
  4. Пасканная, А. 7,2 млрд рублёў павінна пералічыць Гомельская вобласць на будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі / А. Пасканная // Народная воля. – 2004. – 5 лют. – С. 2.
  5. Алмаз становится бриллиантом // Голас Радзімы. Спец. выпуск «Беларусь в Молдове». – 2004. – № 2, февр. – С. 1.
  6. Мотульский, Р. Концепция ХХІ века :  Национальная библиотека Беларуси получит новое здание / Р. Мотульский // Библиотечное дело. – 2004. – № 2. – С. 39–41.
  7. Проблема уже не в деньгах, а в сроках // Белорусский рынок. – 2004. – № 3.
  8. Цімошык, Л. Новая бібліятэка для трэніроўкі розуму і … цела / Л. Цімошык // Звязда. – 2004. – 4 марта. 
  9. Русак, Н. Камфорт для інтэлекту ў тэмпе allegro / Н. Русак // Культура. – 2004. – 6–12 сак. – С. 2.
  10. Блищ, Д. Три главные стройки столицы / Д. Блищ // 7 дней. – 2004. – 13 марта. – С. 6.
  11. Скуратович, В. Самоочистка стекла и не только / В. Скуратович // Белорусская строительная газета. – 2004. – 17 марта. – С. 2, 4.
  12. Клус, Д. 3,5 миллиарда рублей – на переезд "Националки" / Д. Клус // Вечерний Минск. – 2004. – 1 апр.
  13. Ладисов, О. Крымские тайны в стихах и красках  / О. Ладисов // Знамя юности. – 2004. – 2 апр. – С. 23.
  14. Шохина, Л. М. Белорусская стройка века [интервью]  / Л. М. Шохина : [интервью взяла]  С. Мартовская // Обозреватель. – 2004. – 14 мая. – С. 5.
  15. Александрова, И. «Бриллиант» для интеллекта / И. Александрова // Рэспубліка. – 2004. – 15 мая. – С. 3.
  16. Счастная, Н. Грядет книжкино переселение / Н. Счастная // Беларуская нива. – 2004. – 28 мая. – С. 1.
  17. Бяляева, І. Бібліятэку ўзводзяць студэнты / І. Бяляева // Звязда. – 2004. – 6 жніўня. – С. 3.
  18. Бандарэнка, В. Над перакрыццямі 16-га паверха: на галоўнай будоўлі краіны : [интервью] / В. Бандарэнка ; гутарыла С. Ішчанка // Культура. – 2004. – 10 верас. – С. 16.
  19. Прымак, І. З кнігай – бліжэй да неба / І. Прымак // Звязда. – 2004. – 10 верас. – С. 2.
  20. Мядзведзева, В. Нацыянальная бібліятэка рыхтуецца да пераезду / В. Мядзведзева // Звязда. – 2004. – 28 верас. – С. 4.
  21. Михальчук, Л.  Книги в подарок Национальной библиотеке / Л. Михальчук // Туризм и отдых. – 2004. – 14 окт. – С. 29.
  22. Грабко, Н. Книжкин дом: что будет в нем? / Н. Грабко // Минский курьер. – 2004. – 21 окт. – С. 5.
  23. Патыко, Д. Развязали узлы "кристалла" / Д. Патыко // Рэспубліка. – 2004. – 29 кастрыч. – С. 2.
  24. Мотульский, Р. И сквозь магический кристалл : [интервью]  / Р. Мотульский ; [беседовала]  Е. Зенкевич // Вечерний Минск. – 2004. – 24 нояб. – С. 3.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы рассылку на вышэй згаданы рэсурс, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Садовае чараўніцтва: як Сесіль Мэры Баркер і кветкавыя феі змянілі кніжную ілюстрацыю

23 Ліп 2021

Вы калі-небудзь звярталі ўвагу, якія добрыя ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах? Яны лёгкія, пяшчотныя, прыемныя воку і сэрцу – адно задавальненне... Праўда, мы зусім не ўспрымаем іх усур'ёз. У рэшце рэшт, гэта ж для дзяцей, а значыць, там шмат спрашчэнняў, умоўнасцей і зусім ніякай сур'ёзнасці, так? А вось і не. Кніжная ілюстрацыя можа быць сур'ёзнай, дакладнай і нават цалкам навуковай – не губляючы пры гэтым свайго чараўніцтва. Сёння мы пагаворым пра Сесіль Мэры Баркер, сапраўдную каралеву кветкавых фей, і пра батанічную ілюстрацыю.

Аўтарскі погляд

23 Ліп 2021

Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз – пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас – па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку…

Навіны бібліятэк

22 Ліп 2021

Унучка і праўнучка пісьменніка падрыхтавалі кнігу «Ясная зорка Якуба Коласа», што выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яе гераіня – Марыя Дзмітраўна Міцкевіч, жонка класіка беларускай літаратуры.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам