ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выставачны праект “Я буду маліцца і сэрцам і думамі”
Таямніцы Яна Чачота

Агранка “алмаза ведаў”: студзень – красавік 2005 года

Агранка “алмаза ведаў”: студзень – красавік 2005 года
Іншыя навіны

Працягваем адсочваць па матэрыялах перыядычнага друку этапы будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і звязаныя з гэтым падзеі.

Будні будаўніцтва

Затрымка ў будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі тлумачыцца зменамі першапачатковага плана: на 2-м паверсе пераабсталююцца памяшканні пад прэзідэнт-цэнтр. У ім планавалася прымаць афіцыйных гасцей Беларусі – дэлегацыі замежных краін, што значна павышала статус бібліятэкі.

У першыя месяцы 2005 г. ажыццёўлены найскладанейшы працэс – раскружальванне, г.зн. зняцце 28 дамкратаў і дэмантаж часовых металічных канструкцый, якія ў ходзе будаўніцтва падтрымлівалі аб’ём вышыннага кнігасховішча, прымаючы на сябе частку яго вагі. Пасля ўзвядзення асноўнага збудавання іх трэба дэманціраваць.

Almazik-1.jpg

Перад дэмантажом спецыялісты БНТУ, якія сачылі за асадкай будынка, замерылі асадку па кутах. Такія даследаванні суправаджалі і ўвесь працэс раскружальвання.

Пасля зняцця ўсіх падтрымліваючых канструкцый высветлілася, што асадка будынка аказалася амаль у 2 разы меншая за норму. Адзначаецца штомесячная ўсадка на 2 міліметры, акрамя таго, яна раўнамерная, без перакосаў. Іншымі словамі, фундамент для будынка абсалютна надзейны.

Шкленне кнігасховішча ажыццяўляецца па спайдэрнай тэхналогіі.

Спайдэрнае, або планарнае, шкленне – гэта адносна новая тэхналогія бяспрофільнага шклення, пры якой шкло мацуецца рутэлямі (шклотрымальнікамі) і спайдэрамі (прасторавымі кранштэйнамі), якія злучаюцца праз адтуліны ў кутах шкляных панэлей. Яно забяспечвае ідэальна роўную паверхню фасада з максімальным эфектам святлопрапускання, стварае панарамны від унутры канструкцыі. Пры гэтым тэхналогія вельмі надзейная пры бачнай бязважкасці і крохкасці канструкцыі.

T.Piecolda.jpg

Спайдэрная тэхналогія ў вялікіх аб’ёмах у Беларусі выкарыстана ўпершыню менавіта на будынку НББ.

Шкло першапачаткова планавалася ставіць серабрыстае, з люстраным эфектам, але архітэктурнае рашэнне давялося памяняць – шкло ставіцца празрыстае.

Стылабат пачынаюць пакрываць гранітам. Але палюбавацца ім пакуль не атрымаецца: гранітныя пліты адразу ж клапатліва хаваюць спецыяльнай плёнкай.

Stilobat v hranit.jpg

Будаўніцтва на кантролі ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праводзяцца нарады, дзе разглядаюцца розныя пытанні, звязаныя з новым будынкам. У 2003 г. А.Р. Лукашэнка прымае ўдзел у закладцы фундамента бібліятэкі.

У 2005 г., у дзень рэспубліканскага суботніка (23 красавіка), кіраўнік дзяржавы наведаў будаўніцтва. Узначаленая ім брыгада, куды ўваходзілі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, міністр культуры, старшыня Мінскага гарвыканкама і дырэктар НББ, некалькі гадзін працавала на даху канферэнц-залы, укладваючы керамзітабетон (імі было ўкладзена 60 кубаметраў гэтага матэрыялу).

Na subotniky.jpg

Цікава:
Тэрмін эксплуатацыі будынка разлічаны на 500 гадоў.
Сейсмаўстойлівасць – да 6 балаў.
Будынак можа вытрымаць моцны шторм.
Пажарабяспека? “Тут няма чаму гарэць” – сказалі галоўныя архітэктары. Бо пры будаўніцтве выкарыстаны негаручыя матэрыялы. Акрамя таго, у памяшканнях прадугледжаны і пажарная сігналізацыя, і аўтаматычная сістэма тушэння пажару.

Рыхтуемся да пераезду

Падрыхтоўчыя працы да пераезду пачаліся ў 2003 г., іх меркавалася завяршыць у ліпені 2005 г., але пераезд быў перанесены на снежань 2005 г., а пазней – на студзень 2006 г.

Праводзілася зверка фондаў (у адпаведнасці з планам работы НББ), паэтапная іх кансервацыя і пакаванне. У інтарэсах чытачоў яна пачалася з дакументаў, якія мала выкарыстоўваліся, а пазней планавалася зачыніць бібліятэку для чытачоў і заняцца перавозкай пакінутай часткі фонду.

Аднак перамяшчэнне фондаў у новы будынак адкладалася з-за няскончанага будаўніцтва.

А пакуль адпрацоўваліся пытанні па маршрутах, пад’язных шляхах, транспарце, эстакадах для разгрузкі, колькасці людзей, неабходных на этапах загрузкі-выгрузкі. Бо спатрэбіцца каля чатырохсот рэйсаў "КамАЗаў", каб перавезці больш за 8 млн дакументаў вагой 2 240 тон, 19 тыс. каталожных скрынь вагой 52 тоны.

Бібліятэка ў старым будынку працягвала абслугоўваць чытачоў.

Будуе ўся Беларусь

Будаўніцтва працягваецца ў тры змены. У ім бяруць удзел будаўнікі з розных рэгіёнаў: Гомеля, Салігорска, Маладзечна і іншых.

Па спецыяльным заказе на прадпрыемстве “Гомельбудматэрыялы” вырабляецца ўцеплены лінолеум для бібліятэкі з малюнкам “мазаіка”. Выпуск наладжаны аператыўна, праца ідзе ў дзве змены.

Прадпрыемства “Мінскжалезабетон” спецыяльна для добраўпарадкавання тэрыторыі НББ асвоіла выпуск арыгінальнай тратуарнай пліткі “донна”. Плітка мае выступы-зазоры. 25 розных адценняў дазволяць выкладваць розныя ўзоры і арнаменты.

Паводле задумы архітэктараў, перад уваходам у бібліятэку чытачоў будзе “вітаць” помнік Францыску Скарыну. Даўно адліты ў бронзе, ён чакае сваёй устаноўкі – злева ад галоўнага ўвахода.

Цікава:
Па стане на 1 студзеня 2005 г. на дабрачынны рахунак бібліятэкі паступіла 3.689.803.450 рублёў, 48.803 еўра, 519.566 долараў, 11.310 расійскіх рублёў.

Камфорт для чытачоў, супрацоўнікаў і... кніг

У новым будынку бібліятэкі будзе прадугледжана натуральнае асвятленне.

Чытальныя залы, па задуме архітэктараў, будуць арыентаваны на паўднёвы ўсход, каб да чытачоў, а таксама на маніторы трапляла мяккае рассеянае сонечнае святло. Гэтыя непрамыя промні будуць больш камфортнымі і для кніг.

Само надземнае кнігасховішча мае перавагі ў параўнанні з пабудаванымі пад зямлёй. Пастаянную тэмпературу паветра ў памяшканні пры мінімальных энергазатратах дапаможа падтрымліваць прастора паміж сховішчам і знешнім асяроддзем, у ёй будуць размешчаны калідоры.

На кожную кнігу ў новым будынку змесцяць спецыяльны чып для аховы ад крадзяжу. Але і чытач у любы час будзе ведаць, дзе знаходзіцца патрэбнае яму выданне: у іншага чытача або на шляху да кафедры выдачы.

А тым часам…

17 лютага ў НББ адбылася прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў выдавецтваў “K.G. Saur Verlag” і “Wiley”.

Вакол бібліятэкі – паміж праспектам Ф. Скарыны, вуліцай Філімонава і Старабарысаўскім трактам – з раніцы да вечара, уключаючы выхадныя, працуюць работнікі ўпраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама: тут узводзіцца мост праз раку і паркавая зона з дрэвамі і кветнікамі.

Грандыёзная будоўля новага будынка бібліятэкі паўплывала на ўвесь мікрараён “Усход”. Пачалося фарбаванне фасадаў жылых дамоў на праспекце Незалежнасці, кладка тратуарнай пліткі перад галоўным уваходам у бібліятэку. Асноўныя работы па добраўпарадкаванні, пачатыя вясной, працягнуцца летам.

Асобныя даты і лічбы ў дадзеным артыкуле ўдакладнены са слоў відавочцаў, таму могуць адрознівацца ад прыведзеных у СМІ.


Спіс крыніц

  1. Романчук, А. Стеллажи для библиотеки / А. Романчук // Минский курьер. – 2005. – 13 янв. – С. 2.
  2. Сюльжина, А. Огранка “алмаза” – дело тонкое / А. Сюльжина // Советская Белоруссия. – 2005. – 13 янв. – С. 2.
  3. Среднева, О. Национальная библиотека – новоселье состоится в срок / О. Среднева // Минский курьер. – 2005. – 15 янв. – С.1–2.
  4. Шевченко, В. В новой библиотеке будут теплые полы  / В. Шевченко // Комсомольская правда в Белоруссии. – 2005. – 25 янв. – С.18.
  5. Антонова-Мельянович, Т. “Бриллиант” знаний  / Т. Антонова-Мельянович, Ю. Лешкевич // Труд Беларуси. – 2005. – 27 янв. – 2 февр. – С. 11.
  6. Зенкевич, Е. Библиотеку освобождают от временных опор / Е. Зенкевич // Вечерний Минск. – 2005. – 2 февр. – С. 2.
  7. Корзюк, Н. “Донна” для библиотеки / Н. Корзюк // Минский курьер. – 2005. – 4 февр. – С. 8.
  8. Кулик, К. Идет огранка белорусского “алмаза” / К. Кулик // Народная газета – 2005. – 4 февр. – С. 1.
  9. Чэмер, М. У кніжнай скарбніцы стала больш скарбу / М. Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2005. – 22 февр. – С. 4.
  10. Шутова, А. Алмаз обретает четкую форму / А. Шутова // Белорусская строительная газета. – 2005. – 9 марта. – С.1, 5.
  11. Зенкевич, Е. И засверкает “алмаз” / Е. Зенкевич // Вечерний Минск. – 2005. – 15 марта. – С. 2.
  12. Блищ, Д. Бриллиант Национальной библиотеки скоро засверкает на солнце / Д. Блищ // 7 дней. – 2005. – 31 марта. – С. 7.
  13. Гомельский линолеум для Национальной библиотеки / БелТА // Минский курьер. – 2005. – 31 марта. – С. 4.
  14. Урядова, Н. “Бриллиант” засверкает в мае / Н. Урядова // Знамя юности. – 2005. – 8 апр. – С. 4.
  15. Карюхина, Т. Алмаз трёхсменной огранки / Т. Карюхина // Белорусская газета. – 2005. – 11 апр. – С. 7.
  16. Завадская, И. Грани “алмаза” / И. Завадская // Советская Белоруссия. – 2005. – 12 апр. – С. 15.
  17. Хамицевич, Т. Зеленое обрамление “алмаза” / Т. Хамицевич // Минский курьер. – 2005. – 16 апр. – С. 1.
  18. Брыгада Прэзідэнта Беларусі ў час суботніка ўклала 60 кубаметраў керамзітабетону на даху канферэнц-залы Нацыянальнай бібліятэкі // Звязда. – 2005. – 26 крас. – С. 1.
  19. Костко, Н. В темпе вальса : Национальная библиотека планирует побить все рекорды по переезду / Н. Костко // Экспресс новости. – 2005. – 28 апр. – С. 6.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы рассылку на згаданы рэсурс, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам