ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Пазнавальныя і займальныя заняткі ў дзіцячым пакоі
Паэты планеты ў Музеі Максіма Багдановіча

Запрашаем да ўдзелу ў пасяджэнні круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”

Запрашаем да ўдзелу ў пасяджэнні круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”
Іншыя навіны

16 студзеня ў бібліятэцы ладзіцца пасяджэнне круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”, які прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923–1928).

Для адзначэння юбілейнай даты быў арганізаваны рэспубліканскі праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023). Ініцыятарамі яго стварэння сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Круглы стол пройдзе ў рамках Дня літаб’яднання “Маладняк”.

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаванне ролі літаб’яднання “Маладняк” у станаўленні беларускай літаратуры 1920-х гг., дзейнасці і спадчыны найбольш яркіх “маладнякоўцаў”, вынікаў першага года працы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, перспектыў і кірункаў далейшай сумеснай дзейнасці.

Запрашаем прыняць удзел у рабоце круглага стала даследчыкаў, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў, музейных і бібліятэчных работнікаў, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Мерапрыемства адбудзецца 16 студзеня 2020 г. з 11.00 да 14.00 у зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Зарэгістравацца ў якасці дакладчыка ці госця можна да 10 студзеня 2020 г. па кантактных тэлефонах ці e-mail: oniki@nlb.by

Кантакты:

Працько Ніна Леанідаўна, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 27 19,

Лаўрык Таццяна Анатольеўна, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 29 69.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам