ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
#BelBookChallenge падаўжаецца да 6 сакавіка
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча

Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча
Іншыя навіны

22 студзеня ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ў бібліятэцы адбудзецца мерапрыемства “Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча” (1906–1963), прымеркаванае да 115-годдзя беларускага паэта, аднаго з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Асноўнай часткай мерапрыемства стане прадстаўленне новага раздзела віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, у якім сабрана прыжыццёвая спадчына пісьменніка – кнігі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (большая колькасць з іх у алічбаваным варыянце), а таксама публікацыі сучасных аўтараў, рукапісы, дакументы, ліставанне А. Александровіча, фотаздымкі (з фондаў партнёраў бібліятэкі) і яшчэ шмат цікавага. З прэзентацыяй раздзела выступіць галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Юлія Амосава.

phZhShljahAlexandrovich02.jpg

Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка, Андрэй Александровіч, 1924–1925 гг. З фондаў БДАМЛМ

На мерапрыемстве прагучыць паведамленне загадчыцы інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяны Лаўрык “Праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” і кнігі А. Александровіча ў фондзе НББ”.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша прадставіць паведамленне “Александровіч-кніжнік: дакументы міжваеннага часу”.

З паведамленнем “Андрэй Александровіч – паэт-урбаніст” возьме ўдзел у віртуальнай прэзентацыі партнёр праекта Віктар Жыбуль – літаратуразнавец, паэт, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, даследчык спадчыны “маладнякоўцаў”. Ён раскажа пра фігурныя вершы ў творчасці паэта, а таксама пра яго месца ў стварэнні літаб’яднання “Маладняк”.

Запрашаем загадзя (да 20 студзеня) накіраваць вашы пытанні і прапановы да ўдзельнікаў віртуальнай прэзентацыі (звяртайцеся ў суполку “О, Беларусь, мая шыпшына!” у Фэйсбуку). Будзем рады раскрыць больш інфармацыі пра літаратурную спадчыну Андрэя Александровіча і адказаць на ўсе пытанні.

Віртуальная прэзентацыя стане даступнай для прагляду 22 студзеня 2021 г. на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі і ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына”.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам