ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Электронныя рэсурсы для дыстанцыйнай адукацыі
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці і новы раздзел партала НББ

Творчасць Адама Бабарэкі і Кузьмы Чорнага – прадмет даследаванняў Віктара Жыбуля

Творчасць Адама Бабарэкі і Кузьмы Чорнага – прадмет даследаванняў Віктара Жыбуля
Іншыя навіны

Нягледзячы на перашкоды, якія стварае цяпер эпідэміялагічная сітуацыя ва ўсім свеце, мы працягваем працаваць над праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаваным да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928), што рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць”.

Сёння хочацца ўзгадаць даследчыкаў, якія натхнённа працуюць сумесна з намі і асвятляюць дзейнасць пісьменнікаў 1920–30-х гг. І цяпер не менш важна памятаць, што жыццё не спыняецца, прыйдзе час, калі мы зможам сказаць, што прыклалі ўсе намаганні ў захаванні каштоўнай спадчыны мінулага, не спынілі нас сусветныя катаклізмы.

Здаецца, шмат часу прайшло з прэзентацыі віртуальнага раздзела праекта, прысвечанага 120-годдзю Адама Бабарэкі, якая адбылася 15 красавіка 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Адным з удзельнікаў і выступоўцаў стаў Віктар Вячаслававіч Жыбуль – вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук. Дзякуючы яго намаганням сумесна з дырэктарам архіва-музея Ганнай Вячаславаўнай Запартыка, пры ўдзеле Алесі Бабарэкі, дачкі пісьменніка, у 2011 г. пабачыў свет Збор твораў Адама Бабарэкі.

“У двухтомнае выданне твораў Адама Бабарэкі, выдадзенае ў Смаленску, увайшлі амаль усе выяўленыя на сёння літаратурна-крытычныя, празаічныя, публіцыстычныя і паэтычныя творы пісьменніка, а таксама запісныя кніжкі, дзённікі і лісты. Большасць з гэтых твораў захоўвалася ў рукапісным выглядзе і наўрад ці магла быць апублікавана ў савецкую эпоху. Багатая і разнастайная спадчына Адама Бабарэкі, без сумневу, з’яўляецца арыгінальным унёскам у беларускую літаратуру, эстэтыку, філасофію”, – вызначаў даследчык.

zhybul.jpg

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры на лекцыі “Генератар творчай думкі: творчы дыяпазон Адама Бабарэкі, адметнасці яго літаратурнай спадчыны”. 23.10.2019. Фота Э. Дзвінскай

Навуковец працягвае актыўна папулярызаваць творчасць А. Бабарэкі, правёў дзве адкрытыя лекцыі ў ДМГБЛ, прысвечаныя юбілею пісьменніка. Шэраг навуковых даследаванняў В. Жыбуля быў размешчаны ў поўным аб’ёме ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, адна з апошніх публікацый – артыкул “Адам Бабарэка і яго картатэка” (“Роднае слова” № 11, 2019).

Даследчык стаў актыўным удзельнікам круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”, што адбыўся 16 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы, дзе выступіў з дакладам “Маладнякоўцы – юбіляры 2019–2020 гг.” пра 47 пісьменнікаў-маладнякоўцаў, чый юбілей прыпаў на адзначаны перыяд. Гэта падкрэсліла плённую працу і размах літаб’яднання “Маладняк”, якое ў 1925–1926 гг. налічвала ўжо да 500 сяброў.

Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” працягвае папаўняцца матэрыяламі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пры актыўнай дапамозе В. Жыбуля, дзякуючы яго кансультацыям па пошуку матэрыялаў, расшыфроўцы і ўдакладненні подпісаў фатаграфій.

Зараз Нацыянальная бібліятэка Беларусі вядзе працу над віртуальным раздзелам, прымеркаваным да 120-годдзя Кузьмы Чорнага (1900–1944), які быў блізкім сябрам Адама Бабарэкі. Мы атрымалі каштоўныя лісты перапіскі гэтых пісьменнікаў з фондаў архіва-музея. Больш падрабязна з гэтымі матэрыяламі можна пазнаёміцца ў чэрвені пры прэзентацыі і адкрыцці раздзела, прысвечанага Кузьме Чорнаму. У раздзеле будуць у тым ліку і поўныя тэксты даследаванняў Віктара Жыбуля пра творчасць пісьменніка.

У наступным матэрыяле чакайце знаёмства з іншымі яркімі асобамі нашага праекта.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам