ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”
Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Адама Антонавіча Сакольчыка

Цікавыя матэрыялы пра Змітрака Бядулю з Крайскай школы

Цікавыя матэрыялы пра Змітрака Бядулю з Крайскай школы
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка працягвае знаёміць карыстальнікаў з новымі матэрыяламі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Зараз ідзе падрыхтоўка чарговага віртуальнага раздзела, прысвечанага Змітраку Бядулю – слыннаму беларускаму пісьменніку, сябру літаб’яднання “Маладняк”. У красавіку будзе адзначацца 135-годдзе з дня яго нараджэння.

Бібліятэка актыўна наладжвае сувязі з рознымі ўстановамі, дзе захавалася памяць пра Змітрака Бядулю. Так, сярэдняя школа аг. Крайска (Лагойскі раён Мінскай вобласці) даслала шэраг цікавых фотаздымкаў.

Krajsk-1.jpg
ДУА “Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна”

На базе Крайскай школы ёсць музей, які ў пэўны час дастаўся ёй “у спадчыну” ад іншай навучальнай установы. Першапачаткова адным з асноўных месцаў ушанавання памяці Змітрака Бядулі быў Пасадзец (невялічкая вёска таксама на Лагойшчыне) – менавіта там у 1886 годзе нарадзіўся пісьменнік. У 2006 годзе ў Пасадцы ўрачыста адзначалася 120-годдзе Змітрака Бядулі: сабраліся мясцовыя жыхары, была ўсталявана мемарыяльная дошка, пазней гэта месца наведаў сын пісьменніка Яфім Плаўнік.

Krajsk-2.jpg
Аўтограф Я. Плаўніка. З фондаў Крайскай школы

Пэўны час менавіта пры Пасадзецкай школе існаваў музей знакамітага “маладнякоўца”: там захоўваліся такія рэліквіі, як, напрыклад, аўтограф Змітрака Бядулі на выданні другога тома рамана “Язэп Крушынскі”.

Krajsk-3.jpg
“Язэп Крушынскі” (1932). З фондаў Крайскай школы

Потым пасадзецкая школа была расфарміравана, але музей не спыніў сваё існаванне: экспанаты былі перададзены ў Крайск і намаганнямі калектыву мясцовай сярэдняй школы захаваліся па сённяшні дзень. Выказваем шчырую падзяку за беражлівыя адносіны да культурнай спадчыны!

Крайск – не адзінае месца на тэрыторыі Беларусі, дзе засталася памяць пра Змітрака Бядулю. Падрабязны агляд экспанатаў, звязаных з жыццём класіка, будзе прадстаўлены ў спецыяльным падраздзеле віртуальнага праекта. Сачыце за нашымі навінамі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Экскурсіі ў Дзень народнага адзінства

17 Вер 2021

17 верасня ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі на экскурсіі цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” завіталі навучэнцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча і сярэдняй школы № 225 г. Мінска. Для іх былі праведзены экскурсіі па творчасці Францыска Скарыны і Уладзіміра Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лепшыя бібліятэкары краіны атрымалі ўзнагароды

15 Вер 2021

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сабраліся бібліятэкары са ўсіх куточкаў краіны, каб адзначыць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк, адпачыць душой сярод калег і аднадумцаў, атрымаць заслужаную ўвагу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу на званне “Лепшы па прафесіі”

15 Вер 2021

15 верасня ў галоўнай бібліятэцы краіны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк, з цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам