ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
#BelBookChallenge прапануе: кнігі, намінаваныя на літаратурную прэмію
Заняткі па кніжнай культуры дыстанцыйна

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” сярод дарослых ад 18 гадоў

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” сярод дарослых ад 18 гадоў
Іншыя навіны

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў.

У намінацыі “Самы сталы чытальнік” была ўзнагароджана Круглік Людміла (71 год) за чытанне верша “Залатая асенняя раніца” (народны літаратурны клуб “Выток” Дзяржынскай раённай бібліятэкі). Ад клуба мы атрымалі такі ліст:

“Народны літаратурны клуб «Выток» (ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”) шчыра дзякуе за цудоўны конкурс і падзяку, а таксама за магчымасць яшчэ раз дакрануцца да творчасці беларускіх класікаў! Для клуба гэта падзяка з’яўляецца дадатковай крыніцай натхнення і пацвержданнем, што ўвогуле творчасць заўсёды спрыяе актыўнаму даўгалеццю!”

Кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток”
Лебядзеўская Наталля

Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу.

Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі, якія прызнаны лепшымі сярод 62 работ у катэгорыі “Дарослыя ад 18 гадоў”.

1 месцаМандзік Марына, верш “Паляжам мы” (ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мастоўскага раёна, настаўніца пачатковых класаў).

2 месцаМатошка Аляксандр, верш “Дождж у Мазыры” (ДУК “Расонскі цэнтр культуры і народнай творчасці”, кіраўнік народнага клуба самадзейных паэтаў “Натхненне”).

3 месцаСакалова Вераніка, верш “Я шкадую ўсё ж такі сябе” (ДУА “Яслі-сад № 48 г. Магілёва”, выхавальніца дашкольнай адукацыі).

Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам