ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Канферэнцыя Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі
Гісторыя на старонках газет

Навіны анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

Навіны анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
Іншыя навіны

Завершаны прыём заявак на ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”.

З 1 кастрычніка да 15 лістапада ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” праходзіў анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка”.

Конкурс набыў неверагодную папулярнасць. Мы атрымалі больш за 700 творчых прац ад удзельнікаў рознага ўзросту, з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Італіі. Адзначым, што большасць работ высокага мастацкага ўзроўню. Нас вельмі цешыць такая высокая цікавасць да творчасці беларускага пісьменніка.

У сувязі з велізарнай колькасцю работ, дасланых на конкурс, падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў перанесена на 1 снежня.

Акрамя таго, аргкамітэт конкурса вырашыў павялічыць колькасць прызавых месцаў, падзяліўшы працы ў катэгорыі “Школьнікі і навучэнцы да 18 гадоў” на падкатэгорыі: 6–9 гадоў, 10–13 гадоў, 14–18 гадоў. Катэгорыя “Дарослыя ад 18 г.” застаецца нязменнай.

Азнаёміцца з конкурснымі працамі, а таксама пакінуць свой голас за ўпадабаныя відэачытанні можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!”.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам