ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Творчыя заняткі “Кеды”
Да 125-годдзя з дня нараджэння Юліі Іосіфаўны Бібіла

Нацыянальная бібліятэка на ХХІІ Узвышаўскіх чытаннях

Нацыянальная бібліятэка на ХХІІ Узвышаўскіх чытаннях
Іншыя навіны

26 мая ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІІ Узвышаўскія чытанні “Беларускія пісьменнікі ваеннага пакалення: лёсы і творы”, прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці і стагоддзя Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ірына Кукета, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства, пазнаёміла прысутных з навукова-даследчай дзейнасцю бібліятэкі па вывучэнні гісторыі станаўлення і развіцця бібліятэчнай справы Беларусі, прэзентавала электронныя інфармацыйныя рэсурсы “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы” і “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах”. У сваім выступленні Ірына распавяла пра асаблівасці карыстання і пошукавыя магчымасці рэсурсаў, нагадала пра знакавую падзею – 100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі, якое будзе адзначацца 15 верасня.

Uzvysh-chyt-1.jpg

Ужо чацвёрты год бібліятэка рэалізуе маштабны сумесны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаваны да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”, адным з партнёраў якога з’яўляецца Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Сёлета ў межах праекта была створана новая віртуальная экспазіцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння паэта Язэпа Пушчы. Адным з яе значных раздзелаў з’яўляецца “Фотагалерэя”, большасць якой складаюць фатаграфіі з фондаў архіва-музея. У паведамленні Юліі Амосавай, галоўнага бібліёграфа інфармацыйна-аналітычнага аддзела, былі акрэслены важныя падзеі жыцця Язэпа Пушчы, асаблівасці яго лёсу праз прызму лістоў, фотаздымкаў і асабістых дакументаў пісьменніка, размешчаных у праекце.

Нагадваем, што ў Нацыянальнай бібліятэцы захоўваюцца зборнікі матэрыялаў “Узвышаўскіх чытанняў”, а таксама альманах “Аўтограф”, у якім можна пазнаёміцца з тэкстамі дакладаў мінулых гадоў.

Дзякуем Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва за арганізацыю канферэнцыі і нашу сумесную плённую працу!

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам і навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам