ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
“Многа кубізму, футурызму, ... але вельмі мала жыцця”: 1-я дзяржаўная мастацкая выстава ў Мінску
Чамаданны настрой

Маладнякоўцы на групавым фотапартрэце

Іншыя навіны

Працягваем серыю навін пра гісторыю і дзейнасць літаб’яднання “Маладняк” у межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Пазнаёмцеся з новымі каштоўнымі матэрыяламі, якія папоўнілі наш кантэнт.

На сённяшні дзень у межах праекта падрыхтавана ўжо 8 вялікіх віртуальных раздзелаў, прысвечаных такім удзельнікам літаб’яднання, як Валерый Маракоў, Адам Бабарэка, Уладзімір Хадыка, Уладзімір Дубоўка, Кузьма Чорны, Янка Скрыган, Андрэй Александровіч, Змітрок Бядуля… І гэта яшчэ няпоўны пералік асоб, да юбілеяў якіх у далейшым будуць створаны новыя раздзелы праекта.

Сярод каштоўных матэрыялаў вылучаюцца фотаздымкі з фондаў партнёраў праекта: Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Гэта не толькі фота з сямейнага альбома, але і групавыя фотаздымкі, на якіх можна ўбачыць удзельнікаў “Маладняка” разам з паплечнікамі і сябрамі, аднагодкамі і больш сталымі калегамі.

maladniakgroup_1.jpg

Група беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў у дні Усесаюзнай канферэнцыі пралетарскіх пісьменнікаў (Масква, 6–12 студзеня 1925 г.). Злева направа сядзяць: М. Хвылявы, С. Піліпенка, Ц. Гартны, М. Чарот; злева направа стаяць: Г. Эпік, А. Бабарэка, А. Вольны, М. Хрыстовы (удакладн. Г.В. Запартыка). З фондаў ДМГБЛ

maladniakgroup_2.jpg

“Маладняк”. У першым радзе: Н. Чарнушэвіч, А. Бабарэка, А. Вольны, Я. Пушча, А. Александровіч; у другім радзе: А. Гурло, М. Зарэцкі. 1925–1926 гг. З фондаў БДАМЛМ

Гэтыя выявы з’яўляюцца сведчаннем важных падзей з жыцця літаб’яднання ці проста захоўваюць вобразы пісьменнікаў, прадстаўляюць яшчэ зусім юных маладнякоўцаў у пачатку іх творчай дзейнасці.

Адзін з такіх фотаздымкаў – групавы партрэт супрацоўнікаў часопіса “Полымя” (1926). Фатаграфія зроблена да пяцігоддзя выхаду часопіса, які пачаў друкавацца са снежня 1922 года. Рэдкалегія далучала да працы ўдзельнікаў літаб’яднання “Маладняк”. На здымку можна ўбачыць Змітрака Бядулю, Алеся Гурло, Паўлюка Труса, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага, Андрэя Александровіча. Позірк мімаволі спыняецца на маладнякоўцах, якія сядзяць у першым радзе, а таксама стаяць у апошнім. Побач з прадстаўнікамі літаратурнай эліты некаторыя з пісьменнікаў выглядаюць зусім юнымі: Андрэю Александровічу на той момант усяго 20 гадоў, Паўлюку Трусу – 22, Анатолю Вольнаму – 24, Міхасю Зарэцкаму – 25. На старонках “Полымя” вырасла не адно пакаленне таленавітых маладнякоўцаў.

Падчас стварэння віртуальнай экспазіцыі да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва перадаў нам якасную копію гэтага фотаздымка. Цяпер каштоўную выяву можна ўбачыць не толькі ў раздзеле, прысвечаным Змітраку Бядулю, але і на галоўнай старонцы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Фотаздымак можна знайсці і ў выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі – у часопісе “Полымя”, № 8 за 1926 год, дзе дакладна ідэнтыфікаваны ўсе асобы, прадстаўленыя на выяве.

maladniakgroup_3.jpg

Бліжэйшыя супрацоўнікі часопіса “Полымя”. 1926 г.

Больш падрабязна з усімі каштоўнымі фотаматэрыяламі запрашаем знаёміцца ў фотагалерэях на старонках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Не прапусціце нашы далейшыя навіны!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам