ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Да 115-годдзя з дня нараджэння Міхася Васілька
Серыя вебінараў “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”

Літаратурны вечар “Кругі лёсу Яна Скрыгана” прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (+ відэа)

Літаратурны вечар “Кругі лёсу Яна Скрыгана” прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (+ відэа)
Іншыя навіны

12 лістапада ў бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана (1905–1992) – беларускага пісьменніка, сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Літаратурны вечар быў арганізаваны ў межах сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Выдавецкім домам “Звязда” (у прыватнасці, часопісам “Маладосць”) і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”. Сумеснымі намаганнямі ўдзельнікаў праекта быў падрыхтаваны віртуальны раздзел, прысвечаны юбілею пісьменніка, у межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З прывітальным словам на вечары выступіў Алесь Cуша, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ён расказаў пра маштабны сумесны праект, яго дзейнасць, розныя формы папулярызацыі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. А гэта імпрэзы, адкрытыя лекцыі, круглыя сталы і іншыя ініцыятывы. Як прыклад, правядзенне анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” да 120-годдзя У. Дубоўкі, які набірае папулярнасць і на сённяшні дзень стаў міжнародным. У межах праекта праводзілася і падрыхтоўка да юбілея выдатнага беларускага пісьменніка Яна Скрыгана, які сваёй творчасцю, лёсам, шчырым служэннем Радзіме варты таго, каб яго памяталі.

З прэзентацыяй новага віртуальнага раздзела, прысвечанага 115-годдзю Яна Скрыгана, выступіла Таццяна Лаўрык – загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела. Яна пазнаёміла гасцей с рэсурсам, які змяшчае поўныя тэксты кніг аўтара, каштоўныя дакументы, фотаздымкі і архіўныя матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, партнёраў праекта, а таксама з дамашняга архіва самога Івана Аляксеевіча Скрыгана. У заключэнні яна расказала пра гісторыка-краязнаўчы музей “Бацькаўшчына” (кіраўнік І.І. Тагіль; а.г. Камень Капыльскага раёна), у якім размешчана экспазіцыя, прысвечаная земляку, вядомаму пісьменніку Капыльшчыны. Наведвальнікі пазнаёміліся з прэзентацыяй, якую музей пераслаў для знаёмства з каштоўнымі дакументамі і рэчамі пісьменніка, што захоўваюцца на яго малой радзіме.

Неацэнны ўклад у стварэнне сардэчнай атмасферы вечарыны ўнесла выступленне Галіны Скрыган, дачкі пісьменніка, якая распавяла пра свайго бацьку, пра захаванне сям’ёй спадчыны і ўшанаванне памяці Яна Скрыгана. На мерапрыемстве яна расказала пра ўкладзеныя ёю кнігі з творамі пісьменніка і ўспамінамі пра яго і прэзентавала новае выданне – ілюстраваны альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020), кніга была перададзена ў дар бібліятэцы.

Вельмі сімвалічна, як адлюстраванне повязі пакаленняў, на літаратурным вечары быў прагледжаны відэазапіс з музычнай кампазіцыяй – прысвячэнне дзядулю ад Яна Скрыгана-малодшага, унука пісьменніка, вядомага выканаўцы твораў на класічнай гітары, які зараз жыве пад Фрайбургам (Германія).

Добры настрой імпрэзы падтрымала выступленне Кастуся Цвіркі, галоўнага рэдактара выдавецтва “Кнігазбор”, аўтара праекта “Беларускі кнігазбор”, які рыхтаваў аднатомнік выбраных твораў Скрыгана ў гэтай серыі. Ён расказаў пра выхад у выдавецтве кніг “Добра, што я іх ведаў”, “Сэрцу горкая далячынь” і іншых, якія з’яўляюцца выдатным прыкладам ушанавання пісьменніка. У сваім выступленні ён узгадаў першае знаёмства з сям’ёй Яна Скрыгана, сваю сумесную працу з Галінай Скрыган па падрыхтоўцы гэтых кніг.

Літаратурны вечар быў завершаны выступленнем Яўгена Жука, загадчыка аддзела алічбоўкі дакументаў, які з дзяцінства ведаў сям’ю Яна Скрыгана.

Напрыканцы вечара госці былі запрошаны да прагляду выстаўкі, прысвечанай юбілею пісьменніка.

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам