ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
У Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння Камуністычнай партыі Кітая
Славуты беларускі этнограф

ХХІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з часу ўтварэння літаратурнага згуртавання “Узвышша”

ХХІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з часу ўтварэння літаратурнага згуртавання “Узвышша”
Іншыя навіны

26 мая ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі гісторыі літаратуры і мастацтва прайшлі чарговыя ХХІ Узвышаўскія чытанні, дзе была адзначана праца сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, у якім архіў-музей удзельнічае разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Прывітальным словам канферэнцыяю адкрыла дырэктар архіва-музея Ганна Запартыка, зазначыўшы важнасць традыцыйнай сустрэчы даследчыкаў. Яна прэзентавала другі выпуск зборніка “Аўтограф” (2021). Першае яго выданне з’явілася ў мінулым годзе, сабраўшы выступленні даследчыкаў на канферэнцыях апошніх гадоў. Намеснік дырэктара дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў таксама адзначыў неабходнасць правядзення такіх сустрэч і акрэсліў іх далейшыя перспектывы.

На канферэнцыі выступіла загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык, якая ў сваім выступленні “Постаці «маладнякоўцаў» на старонках віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця»: Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Ян Скрыган і Змітрок Бядуля” расказала пра сумесную працу бібліятэкі і партнёраў над праектам. Асаблівы акцэнт быў зроблены на віртуальныя раздзелы найбольш выбітных аўтараў і на выкарыстаныя пры іх стварэнні матэрыялы архіва-музея.

Таксама на мерапрыемстве прайшла прэм’ера прома-роліка пра віртуальны праект і працу над ім Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і часопіса “Маладосць”. Прапануем вашай увазе гэта відэа. У хуткім часе мы раскажам пра яго больш падрабязна.

На канферэнцыі выступілі супрацоўнікі архіва – вядучы супрацоўнік Віктар Жыбуль з дакладам пра юбіляра гэтага года Змітрака Бядулю, намеснік дырэктара Наталля Гардзіенка з інфармацыяй пра Антона Адамовіча. Прагучалі цікавыя выступленні пра ўдзельнікаў аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша” кандыдата філалагічных навук Аксаны Данільчык, дактаранта Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы и літаратуры НАН Беларусі Жанны Шаладонавай, загадчыка філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” Міхаіла Бараноўскага і навуковага супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Валерыя Назарава.

У завяршэнне канферэнцыі Віктар Жыбуль правёў экскурсію па выстаўцы “З сусветам тады пагаворыш…”, падрыхтаванай да 95-годдзя аб’яднання “Узвышша”.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам