ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс
Бібліятэкар Ульяна Сідаровіч: “Мая праца на працэнтаў семдзесят складаецца з творчасці”

Імпрэза “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

Імпрэза “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
Іншыя навіны

15 кастрычніка адбылося мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899–10.10.1938).

Таленавіты паэт, празаік, літаратуразнавец, крытык, адзін з арганізатараў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша” стаў чарговым героем сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Выдавецкага дома “Звязда”.

Мерапрыемства адкрылі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша, якія адзначылі каштоўнасць сумеснай праектнай працы для папулярызацыі нацыянальнай культуры і літаратуры Беларусі. Галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава распавяла пра артыкул, які выйшаў у часопісе да 120-годдзя Адама Бабарэкі.

У вечарыне прынялі ўдзел даследчыкі спадчыны пісьменніка, якія ўсебакова раскрылі яго асобу. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка расказала пра вяртанне фонду крытыка на Беларусь і навуковую працу, арганізаваную ў архіве-музеі літаратуры і мастацтва, па вывучэнні яго спадчыны, а архівіст Віктар Жыбуль апавядаў пра Збор твораў юбіляра ў 2 т. (2011, Вільнюс), які быў выдадзены пры яго непасрэдным удзеле.

Вядучы бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Лаўрык прэзентавала віртуальны раздзел “Адам Антонавіч Бабарэка” ў складзе праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

Вядучы бібліятэкар Нацыянальнай бібліятэкі Дзмітрый Давідоўскі ўзгадаў пра сяброўства А. Бабарэкі і У. Дубоўкі і расказаў пра ліставанне паміж гэтымі пісьменнікамі.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею Адама Бабарэкі, прадоўжацца цыклам лекцый пісьменніцы і педагога Ганны Севярынец і архівіста і літаратуразнаўца Віктара Жыбуля.

      Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам