ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Выйшаў канверт, прысвечаны Міхасю Чароту
Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 4

Дзённікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

Дзённікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”
Іншыя навіны

Поўным ходам ідзе літаратурны конкурс “Беларускі салавей” да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі. Ініцыятыва ажыццяўляецца Нацыянальнай бібліятэкай з 1 па 31 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

За тры тыдні ў творчым спаборніцтве ўжо паўдзельнічала 205 чалавек! Для нашых удзельнікаў і ўсіх зацікаўленых мы падрыхтавалі новыя цікавосткі конкурсу.

Рады паведаміць, што ў нас з’явіўся першы замежны ўдзельнік з Расіі – гэта Юлія Багатырова, вучаніца 11 класа МБАУ “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1” горада Кірсанава Тамбоўскай вобласці, якая падрыхтавала prequel “Першыя Каляды з маці”.

Прыемна, што на прапанову аргкамітэту даслаць аўдыязапіс свайго эсэ ва ўласным выкананні адгукнуліся ўжо 2 удзельнікі конкурсу – Марк Камісараў – вучань 7 класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”, які прадставіў sequel “Недзе высока-высока ў небе…” па творы “На Каляды к сыну”, а таксама Дар’я Герасімовіч – вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля”, аўтар эсэ “Спадзяванне” (“На Каляды к сыну”; sequel). Чакаем аўдыязапісаў і ад іншых канкурсантаў.

Інфармуем удзельнікаў, што на мінулым тыдні сябрамі аргкамітэту была створана старонка конкурсу ў Instagram “Маладняк – першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі”, дзе размяшчаюцца фрагменты з твораў нашых канкурсантаў. Далучайцеся! Акрамя гэтага з працамі можна знаёміцца і ў аднайменнай суполцы на facebook, у якой на сённяшні дзень ужо 979 падпісчыкаў.

Пакуль удзельнікі чытаюць творы Змітрака Бядулі, пішуць і дасылаюць нам свае працы, аргкамітэт таксама актыўна працуе, папулярызуе конкурс у СМI, распаўсюджвае інфармацыю ў культурнай прасторы. Напрыклад, на мінулым тыдні сябры аргкамітэту далі інтэрв’ю партнёру творчага спаборніцтва – каналу “Культура” Беларускага радыё, у якім распавялі пра “Дзённікі конкурсу”, яго асаблівасці і ўдзельнікаў.

Прыём прац працягнецца да 31 кастрычніка ўключна, шчыра запрашаем усіх зацікаўленых, дзяцей і дарослых, вучняў, студэнтаў і настаўнікаў, нашых калег з Нацыянальнай бібліятэкі і іншых бібліятэк Беларусі, а таксама замежных удзельнікаў далучыцца да нашай творчай ініцыятывы!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Дзве бібліятэкі ў адной: запрашаем на ўнікальны праект “Бібліятэка Максіма”

7 Сне 2021

7 снежня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адбылося адкрыццё выставы “Бібліятэка Максіма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкартастан

6 Сне 2021

У межах візіту афіцыйнай дэлегацыі Башкартастана ў Беларусь 6 снежня Нацыянальную бібліятэку наведалі першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Башкартастан Наталля Лапшына, в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі імя Ахмет-Закі Валідзі Рэспублікі Башкартастан Марат Зулькарнаеў і генеральны дырэктар Рэспубліканскага цэнтра народнай творчасці Рэспублікі Башкартастан Артур Алібакаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

5 Сне 2021

З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

5 Сне 2021

Літаратура не бывае правінцыйнай і сталічнай, яна бывае таленавітай і не... Заўсёды ў рэгіёнах жыло шмат выдатных пісьменнікаў, кожнага класіка натхняла яго малая радзіма.

Навіны бібліятэк

4 Сне 2021

130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай нацыянальнай паэзіі прысвечаны спецыяльны – адзінаццаты, лістападаўскі за 2021 год, нумар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам