ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Удзел бібліятэкі ў летняй спартакіядзе работнікаў культуры
Запрашаем да ўдзелу ў стварэнні навуковага зборніка “Здабыткі”

Адкрыты збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю

Адкрыты збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю
Іншыя навіны

3 мэтай увекавечання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры Змітраку Бядулю Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры ініцыяваны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка пісьменніку.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 года, Змітрок Бядуля naмëp у эвакуацыі каля г. Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы i грамадскасці, нacynepaк шматлікім складанасцям, была арганізавана работа na вяртанні яго на Бацькаўшчыну. 3 лістапада 2020 года пры арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Мінгарвыканкама, музея i прыхільнікаў таленту беларускага пісьменніка адбылося перазахаванне яго парэштак на Усходніх могілках у Мінску.

Zmitrok_Biadulia.jpg

Эскіз надмагільнага манумента распрацаваў вядомы беларускі скульптар Сяргей Гумілеўскі. Для яго вытворчасці i ўстаноўкі неабходна сабраць суму ў памеры 12,5 тысячы беларускіх рублёў. Для прыцягнення дабрачынных сродкаў распачата інфармацыйная кампанія сярод зацікаўленых грамадскіх арганізацый i буйных прадпрыемстваў.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у AAT “АЗБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032

Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта, бо кожнае ахвяраванне – гэта знак неабыякавасці, глыбокага патрыятызму i шанавання нашай нацыянальнай спадчыны.

Матэрыял пададзены Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

У рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі створаны раздзел “Жыццёвы і творчы шлях Змітрака Бядулі: да 135-годдзя з дня нараджэння пісьменніка”.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам