ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць
15 цікавых пытанняў пра першадрукара

Вынікі конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”

Вынікі конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”
Іншыя навіны

Падводзім вынікі I этапу рэспубліканскага творчага конкурсу “Кніга з экрана”, прысвечанага 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс буктрэйлераў у сценах бібліятэкі абмяркоўвалі яшчэ ў канцы мінулага года. На сустрэчыдырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага з фіналістамі конкурсу “Студэнт года” пра буктрэйлеры гаварыў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. Тады стала ясна: конкурс варта чакаць у бліжэйшы час.

І сапраўды, праект стартаваў ужо 27 студзеня гэтага года. Яго тэмай стала 75-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго галоўныя мэты – папулярызацыя чытання сярод маладых людзей і іх далучэнне да захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, вайсковым і працоўным подзвігу беларускага народа.

Прадстаўнікі вучнёўскай, студэнцкай і працоўнай моладзі краіны даслалі 360 відэаработ. Адборам лепшых займалася каманда журы, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Саюза пісьменнікаў.

На партале Нацыянальнай бібліятэкі ўжо публікавалася інфармацыя пра цікавыя працы і літаратурныя творы, па якіх зняты відэаролікі. На перамогу прэтэндавала 91 праца – гэта значная колькасць матэрыялу, прычым журы трэба было зрабіць выбар у некалькіх катэгорыях.

У конкурсе перамаглі буктрэйлеры:

– Данілы Якаўлева (Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны калледж імя Івана Шчаснага) паводле аповесці Аляксея Карпюка “Франтавы дзённік”;

– Максіма Рэпкіна (РУП “Гроднаэнерга “Лідскія электрычныя сеткі”) паводле аповесці Барыса Васільева “А зори здесь тихие...” (мы пра яго пісалі раней);

– Антона Салаўя (Беларуска-Расійскі ўніверсітэт) па творы Барыса Васільева “Встречный бой”;

– Дзеравягіна Рамана, Чхала Анастасіі (гімназія №21 г. Мінска) па кнізе “Острова памяти” (аўтарскі калектыў: В. Баршчэўскі, Л. Ачыновіч, А. Суднік, А. Стаскевіч).

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111