ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Да 95-годдзя з дня нараджэння Валянціны Усцінаўны Баханьковай
З клопатам пра старэйшае пакаленне

Буктрэйлеры: “Трывожнае шчасце” Івана Шамякіна

Буктрэйлеры: “Трывожнае шчасце” Івана Шамякіна
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі. У спецыяльнай рубрыцы нашага партала можна пазнаёміцца з матэрыяламі, створанымі маладымі для маладых.

Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін прысвяціў тэме вайны шэраг твораў. Ён прайшоў Вялікую Айчынную, удзельнічаў у баях, таму нядзіўна, што яго творчасць працята гуманізмам. Такі пасыл можна ўбачыць і ў цыкле аповесцей “Трывожнае шчасце”.

Гэта шырокае мастацкае палатно, якое праз гісторыю Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай распавядае пра лёс цэлага пакалення. Тут знайшлося месца і лірызму першага кахання, і тэмам змагання з ворагам на акупіраванай тэрыторыі, франтавых будняў, вернасці закаханых, а таксама пасляваеннага аднаўлення і нават супрацьстаяння рэжыму.

Аднаго з канкурсантаў зацікавіла першая аповесць з пенталогіі Шамякіна. Буктрэйлер атрымаўся арыгінальным – яго аўтар зняў ролік, выкарыстоўваючы гульню асвятлення і спецыяльна зробленыя фігуркі. Атрымалася вельмі тэатральна, падобна на беларускую батлейку.


Творчыя знаходкі, нестандартнасць бачання і манеры выкладу гісторыі, несумненна, не могуць не прывабіць увагу патэнцыйнага чытача.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам