ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Успаміны. Пісьменніца Лідзія Арабей: Не трэба здзяйсняць гераічных подзвігаў, трэба проста не рабіць гадасцяў
Зварот да класiкi. Па творы «Мёртвыя душы» збіраюцца зняць сучасны серыял

Постміфалогія інтэрнэт-эпохі: “Забавная мифология” Алены Кісель

Постміфалогія інтэрнэт-эпохі: “Забавная мифология” Алены Кісель
Іншыя навіны

Маргарыта Латышкевiч

Алена Кісель – адзін з тых сучасных аўтараў, якія ўмеюць не толькі пісаць таленавітыя кнігі, але і паспяхова, можна нават сказаць, стратэгічна працаваць са сваёй чытацкай аўдыторыяй.

Амаль усе кнігі Алены – і фантастычныя творы, і цыклы вершаў – сёння прадстаўлены ў інтэрнэце, адкрыты публіцы, даступныя для чытання і абмеркавання. Акрамя таго, як аўтар натхнёны, Алена ўмее захоўваць у сабе захапленне пэўнай тэмай, каб пасля рэалізаваць гэта ў новым тэксце. Каб зноў актывізаваць чытацкую аўдыторыю, прыцягнуць яе ўвагу.

Так, напрыклад, адбылося з раманам “Аид, любимецСудьбы”. Тры яго часткі, дарэчы, знаходзяцца ў Сеціве ў свабодным доступе. Раман прысвечаны старажытнагрэчаскай міфалогіі, і ў ім Алена прапануе ўласную, вельмі цікавую і глыбокую трактоўку як міфаў Старажытнай Грэцыі, так і вобразаў багоў гэтага пантэона. Таксама ў рамане папраўдзе яскрава выявіўся асаблівы аўтарскі стыль пісьменніцы. Аднак, акрамя гэтага, за час скрупулёзнай працы з матэрыялам Алена сабрала даволі шматлікую калекцыю фактаў па тэме. Прычым, паколькі матэрыял вывучаўся паглыблена, факты гэтыя, па большай частцы, не вядомыя шараговаму чытачу – такія старажытнагрэчаскія разыначкі. А аўтар Алена, як ужо было сказана вышэй, са стратэгічным складам розуму – і з самай жывой фантазіяй.

Вось, так бы мовіць, і карані “Забавной мифологии”.

Назва, ды і сам падыход – пераказ міфаў ў гумарыстычным ключы –падштурхоўваюць да асацыяцыі з кнігай Леа Таксіля “Забаўная Біблія” Аднак, у адрозненне ад Таксіля, Алена Кісель не ставіць сваёй мэтай выкрыванне супярэчнасцей у рэлігійных вераваннях. Наадварот, гэтыя самыя супярэчнасці аўтар выкладае пацешна і жыва, з іранічнымі заўвагамі. І адначасова – з вялікай любоўю да крыніцы. Сама Алена так вызначае сваю аўтарскую матывацыю для напісання гэтай кнігі: “Перечитав массу нуднейших изложений древнегреческих мифов, я возмечтала создать этакую «Мифологию для чайников». Чтобы, стало быть, просто, без лишних «бла-бла» и на пальцах. И с юморком”. То бок, як бачым, самая важная задача, якую хацелася вырашыць аўтару, – гэта наблізіць міфы да сучаснага чытача.

Задача адначасова простая, здавалася б, і разам з тым – складаная. Паколькі структура міфа як такога шмат у чым заснавана на эпічнай “вышыні стылю”. І таму аўтару давялося не толькі “пагуляць са стылем” (які, дарэчы, у кнізе навостраны і вывераны), але і па-новаму трактаваць вобразы багоў, асучасніўшы так, каб матывы іх учынкаў сталі больш яўнымі для чытача. Ну і не варта забываць пра каласальную долю эксклюзіўнай інфармацыі, вывучанай Аленай і таленавіта выкарыстанай у тэксце. Іншымі словамі, кніга не проста забаўная – яна яшчэ і інфарматыўная і цалкам здатная дапамагчы настаўніку, які хоча даць вучням базавыя веды пра старажытнагрэчаскія міфы. Без такой міфалагічнай эрудыцыі ў нашым свеце няпроста – бо культура Старажытнай Грэцыі паслужыла адной з вызначальных асноў сучаснай цывілізацыі, крыніцай натхнення ў мастацтве, у навуцы.

“Забавная мифология” дазваляе сучаснаму чытачу атрымаць асновы такіх ведаў, закідвае якар інтарэсу, падахвочваючы да далейшых даследаванняў, больш глыбокага вывучэння міфалогіі. І – да чытання, калі ўжо на тое. Сучаснага чалавека часцяком няпроста прымусіць чытаць, але ў “Забавной мифологии” такое выходзіць нязмушана. Гэта, дарэчы, не пустыя словы, паколькі Алена Кісель публікавала вытрымкі з міфалагічнага цыкла на папулярных інтэрнэт-рэсурсах, і там яе тэксты нязменна знаходзілі самы жывы чытацкі водгук.

Варта адзначыць, што папяровае выданне “Забавной мифологии” – так бы мовіць, першая частка цыкла, якая тычыцца міфаў пра багоў Старажытнай Грэцыі. Далей Алена Кісель весела распавядае пра подзвігі старажытных герояў, а таксама выкладае “Іліяду” і “Адысею” ў той жа іранічнай стылістыцы. Першая ж частка пачынаецца з першабытнага Хаосу, з якога, па версіі старажытных грэкаў, было створана ўсё існае. А заканчваецца сумнай гісторыяй заснавальніка Фіваў Кадма. Расповед пра Кадма завяршаецца характэрнай цытатай: “Боги послушно не забыли. Чем доказали, что все-таки на просьбы смертных они откликались. И умели выполнять все досконально”.

Нягледзячы на “асучасненне”, вобразы багоў старажытнага пантэона засталіся па-мастацку вернымі і пазнавальнымі. У гэтым, несумненна, дасягненне аўтара: укладваючы ў боскія вусны актуальны слэнг, Алена не мяняе сутнасці, не спрачаецца з праўдай міфа. Разам з тым можна здагадацца, што падобны эфект быў дасягнуты дзякуючы вопыту работы пісьменніцы з гэтымі вобразамі ў іншым (раманным) кантэксце. Адсюль і здольнасць нават у жартаўлівай форме не адступаць ад зместу.

Гісторыі “чарговых дзяцей Зеўса”, роўна як і характарыстыкі багоў пантэона, сапраўды пацешныя (да прыкладу, Артэміда“сначала девственница, а потом все остальное”, а Афіна“гордость своего папы и символ греческой эмансипации женщин”) і перамяжоўваюцца кароткай інфармацыяй з “няпэўных крыніц” – уласна, жартаўлівымі каментарамі аўтара наконт сваіх боскіх персанажаў. Такая структура робіць кнігу, падзеленую на кароткія раздзелы, яшчэ больш дынамічнай і прыемнай для чытання. Аўтар не толькі інтэрпрэтуе міфы і каментуе прыгоды багоў, але і актыўна гуляе з чытачом, уключаючы ў тэкст шматлікія адсылкі, цытаты і алюзіі. Вядома, падобная постмадэрнісцкая гульня з тэкстам больш актуальная для абазнанага чытача – але і чытач “без багажу” ацэніць такія стылістычныя хады. Проста таму, што яны ўпрыгожваюць тэкст, ствараючы настрой. Даючы магчымасць ўсміхнуцца над чарговымі боскімі прыгодамі Кранідаў.

У сучаснага чалавека няшмат нагодаў для ўсмешкі.

А таму асабліва каштоўны тэксты, якія дораць яе так лёгка і нязмушана.

Вось #такое_чытво.

Адшукаць кнігу дапаможа электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 Чытайма разам!

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам