ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
19 снежня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фаіны Іосіфаўны Мільчынай, высокакваліфікаванага спецыяліста з пляяды супрацоўнікаў, якія стаялі ля вытокаў фарміравання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” сярод дарослых ад 18 гадоў

#BelBookChallenge прапануе: кнігі, намінаваныя на літаратурную прэмію

#BelBookChallenge прапануе: кнігі, намінаваныя на літаратурную прэмію
Іншыя навіны

Паліна Доля

Нацыянальная бібліятэка не была б сабой, калі б не параіла, што ж пачытаць у рамках BelBookChallenge. Не атрымалася ўзгадаць кніжкі пра неўзаемнае каханне? Вочы разбягаюцца ад багацця зборнікаў з белай вокладкай? Без панікі: Нацыяналка спяшаецца на дапамогу. Раз на тыдзень “Блог прафесійнага чытача” будзе падкідваць вам ідэі наконт таго, за якую ж кніжку ўзяцца, каб і чытаць цікава, і для BelBookChallenge падышло. Таму не забывайце сачыць за навінамі – не толькі на сайце, але і ў нашых сацсетках. Раптам кніга з падборкі зменіць усё ваша жыццё?

Не адкладаючы ў доўгую скрыню, дапаможам вам знайсці кнігі для першай тэмы чэленджу – “кніга, намінаваная на літаратурную прэмію”. Тэма больш складаная, чым здаецца на першы погляд – столькі варыянтаў! У адной толькі Нацыянальнай літаратурнай прэміі па 13 удзельнікаў на намінацыю. А яшчэ ж прэмія Цёткі, Францішка Багушэвіча, Мядовая прэмія, у рэшце рэшт... А як наконт прэмій за лепшую вокладку? Усё гэта лічыцца, каціруецца і выдатна падыходзіць пад тэму чэленджу. Каб вы не згубіліся ў моры адпаведных кніг, мы падабралі для вас 5 выдатных варыянтаў. Ад пісьменніцкага жыцця да перакладаў класікі – у гэтай падборцы кожны знойдзе сабе кнігу па душы!

нічые.jpg “Нічые”, Андрэй Федарэнка

Пачнем з кнігі, у якую лёгка ўцягнуцца, а вынырнуць цяжка. “Нічые” Андрэя Федарэнкі, якая атрымала суб'ектыўную літаратурную прэмію Адама Глобуса “Залатая літара”, складаецца з трох твораў – уласна “Нічые”, “Вёска” і “Рэвізія. Чароўная атмасфера настальгіі, мінскія вулачкі і нават падарожжа ў часе (у пэўным сэнсе). Героям, людзям адзінокім і недарэчным, верыцца, і пры гэтым “Нічые” не выціскае з чытача слязу. Гісторыі проста шчырыя. Кніга лёгка чытаецца, поўная дэтэктыўных і прыгодніцкіх момантаў, а разам з тым – гістарычна дакладная ў многіх дэталях. Так што вас чакае не толькі займальная гісторыя, але і паглыбленне ў эпоху – ад Слуцкага паўстання 1920 г. да галосных васьмідзясятых. Ці можа быть прывабней? 


маёнтак рыбы.jpg “Маёнтак рыбы”
, Аляксандр І. Бацкель

Хочацца чагосьці лёгкага, мяккага, ненадакучлівага? Такога, што заадно б палепшыла вашы пандэмічныя будні? Вось вам гісторыя пра пісьменніка, які добраахвотна ізалюецца ў вёсцы і ўвогуле гэтым задаволены. “Маёнтак рыбы” – гэта кніга-вітраж пра жыццё на ферме, наўмысную ізаляцыю дзеля творчасці, чыстае натхненне і сапраўднае мастацтва. Гэта кніга пра містыку, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыццё вакол аднаго чалавека. Гэта сапраўдны паззл, які складаецца з візітаў гасцей, капання бульбы, уласных разважанняў і падступнасці котак, і збіраць такую ​​мазаіку – суцэльнае задавальненне. Кніга была намінавана на прэмію "Гліняны Вялес", лаўрэат якой атрымлівае спецыфічны прыз — гліняны стод апекуна мастацтва. 

04.12.2020_калядны стол.jpeg “Калядны стол. Некулінарная кніга”, Зараслава Камінская

Пераможца прэміі Цёткі, лепшая кніга для дзяцей у гэтым годзе – “Калядны стол” Зараславы Камінскай. Кніга мяккая, цёплая, як булачкі з карыцай, як вяртанне дадому, як вячэра з бацькамі пад Новы год. Мы ўжо пісалі пра яе ў “Блогу прафесійнага чытача”, аднак настойліва рэкамендуем зноў.

Але калі гэта не кулінарная кніга, то якая?

Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы будзеце памятаць, чытаючы яе. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, з якімі вы падзялілі ежу і сваё жыццё.

Якія прысмакі любілі ў дзяцінстве? Хто гатаваў для вас калісьці і для каго гатуеце цяпер? Што вы елі ў апошні раз, калі адчувалі сябе шчаслівым?

Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і яны праявяцца на старонках, як пара над гарачай патэльняй. Вярніце ўсё, што вы любілі і па чым сумавалі. Бо гатаванне – гэта таксама свайго роду магія, а ў нашым жыцці цяпер так не хапае цуду.

04.12.2020_крыштальная ноч.png “Крыштальная ноч”, Дар’я Трайдэн

Час успомніць пра тое, што ў Беларусі ёсць і іншыя літаратурныя прэміі, напрыклад, “Дэбют”. Менавіта яе атрымала “Крыштальная ноч” Дар’і Трайдэн – безумоўна і абсалютна заслужана. Яе зборнік апавяданняў – гэта сапраўдны вянок, сплецены з апавяданняў пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і – смерць. Матыў асколкаў, шкла, крышталя чырвонай ніткай праходзіць праз усе гісторыі. Ён адлюстроўвае цьмянае святло месяца, ён слепіць і, наадварот, расплюшчвае вочы, дазваляючы ўбачыць тайну, схаваную, інтымную. Гэта нешта большае, чым гісторыі пра жыццё. Нешта большае, чым гісторыі пра Беларусь. Больш, чым гісторыі пра жанчын. “Крыштальная ноч” – пра кожнага з нас. 


04.12.2020_трое в лодке.png “Трое ў чоўне і пёс з імі”, Джэром К. Джэром

Фінальны акорд нашых рэкамендацый – кніга, вокладка якой вас зачаруе з першага погляду, бо менавіта за яе і была атрымана прэмія. “Трое ў чоўне і пёс з імі” – сапраўдная замежная класіка, якую зараз можна прачытаць і на беларускай мове. Ужо на вокладцы кніга ставіць усе кропкі над “і”: яе аўтар, Джэром К. Джэром, зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе добра. Паколькі наўрад ці дзядзька Поджэр павесіць карціну роўна, Гарыс даспявае камічныя куплеты, а Джордж паспяхова зварыць ірландскае рагу. Не верыцца, што хтосьці своечасова выберацца з Гэмптан-Корцкага лабірынта, што карчмар разам з п’янтосамі-заўсёднікамі зловіць гіганцкую стронгу, а Манмарансі схопіць тлустага ката за хвост. Гучыць неверагодна – і так яно і ёсць.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам