ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge прапануе: кніга, якую параіў бібліятэкар

24 Сне 2020

А мы працягваем прапаноўваць вам кнігі для чытання ў межах BelBookChallenge! Наступная тэма чэленджу – кніга, якую параіць вам бібліятэкар. Нацыяналка спяшаецца дапамагчы вам з тэмай, якая некаторым падасца найбольш лёгкай.

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge прапануе: кнігі, намінаваныя на літаратурную прэмію

18 Сне 2020

Нацыянальная бібліятэка не была б сабой, калі б не параіла, што ж пачытаць у рамках BelBookChallenge. Раз на тыдзень “Блог прафесійнага чытача” будзе падкідваць вам ідэі наконт таго, за якую ж кніжку ўзяцца, каб і чытаць цікава, і для BelBookChallenge падышло. Не будзем адкладваць у доўгую скрыню – сёння дапаможам вам знайсці кнігі для першай тэмы чэленджу: “кніга, намінаваная на літаратурную прэмію”.

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

27 Ліс 2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 сакавіка ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Блог прафесійнага чытача

Што прыснілі б творцы: пра кнігу “Сны сноў” Антоніа Табукі

12 Кас 2020

Што здарыцца, калі адзін з самых вядомых італьянскіх пісьменнікаў задумаецца, якія сненні маглі б прыйсці да іншых творцаў – з розных краін і розных эпох?
Здарыцца кніга. Вось гэтая кніга Антоніа Табукі, якая, дзякуючы высілкам перакладчыцы Вольгі Колас, загучала па-беларуску.

Блог прафесійнага чытача

Homo sum: зборнік вершаў Крысціны Бандурынай

5 Кас 2020

…мы ў той дзень, здаецца, сядзелі ў рэдакцыі “Маладосці”, пад вакном, цесна застаўленым вазонамі з кветкамі, ад якіх святло пахмурнага дня рабілася зеленаватым. Сядзелі плячом да пляча за сталом, абедзве ўжо не зусім частка рэдакцыі, але ўсё яшчэ спалучаныя былой каманднай еднасцю.

Блог прафесійнага чытача

Ідэальная будучыня ў аповесці братоў Стругацкіх “Понедельник начинается в субботу”

28 Вер 2020

Фантастычная аповесць братоў Стругацкіх, мабыць, адно з самых адметных літаратурных увасабленняў навуковай утопіі 1960-х. Тут вам і перамога навукі (або, у гэтым канкрэтным выпадку, магіі), і змаганне за высокія паказчыкі і супраць прыстасаванцаў ды бюракратаў. Гумарыстычны твор з элементамі сатыры, высмейваючы заганы грамадства, актуалізуючы і ператрактоўваючы фальклорныя элементы, скіраваны ўсё-такі ў будучыню.
Наколькі ж яна светлая паводле Стругацкіх – давайце разбірацца.

Блог прафесійнага чытача

Старажытная паэма “Беавульф” у беларускім перакладзе

21 Вер 2020

Самая старажытная паэма еўрапейскай Поўначы, англасаксонскі эпас, створаны ў VIII стагоддзі нашай эры. Самая доўгая паэма на старажытнаанглійскай мове (3 182 радкі), эпас пра змаганне слыннага ваяра Беавульфа (Бэўвульфа ў беларускім перакладзе) з пачварамі.
Чаму вельмі важна, каб скарбы сусветнай літаратуры загучалі на беларускай мове і ў чым значэнне менавіта гэтай паэмы – давайце разбірацца.

Блог прафесійнага чытача

Майстарка дэтэктываў: Агата Крысці і яе персанажы

14 Вер 2020

Сёлета спаўняецца 130 год з дня нараджэння слыннай майстаркі дэтэктываў. Усе персанажы Агаты Крысці, аб’яднаныя надзвычайнымі здольнасцямі да разгадвання таямніц, дасюль цікавыя як чытачам, так і  гледачам. Пра гэта сведчыць сённяшняя папулярнасць экранізацый твораў аўтаркі.
Што ўзялі самыя папулярныя персанажы Крысці ад сваёй аўтаркі і дзе карані сапраўднага англійскага забойства – давайце разбірацца.

Блог прафесійнага чытача

Багдановіч як празаік: зманлівае знешняе ў апавяданні “Преступление”

7 Вер 2020

Для большасці чытачоў Максім Багдановіч – найперш паэт, лірык. Але творчая спадчына гэтага пісьменніка не абмяжоўваецца вершамі і перакладамі. Верагодна, многія здзівяцца, калі дазнаюцца, што пяру слыннага Максіма належаць і празаічныя творы – фельетоны, нарысы, апавяданні. Напісаныя, у тым ліку, і на рускай мове.

Блог прафесійнага чытача

“Дзень мінулы, дзень наступны”: развагі над аповесцю Л. Арабей

31 Жні 2020

Дасюль вядуцца спрэчкі, ці можна (і ці варта) разглядаць тэксты, напісаныя жанчынамі, у якасці самастойнай галіны літаратуры. Тэрмін “гендар” быў у свой час уведзены ва ўжытак для асэнсавання сацыякультурных канструктаў “мужчынскага” і “жаночага” (насамрэч незалежных ад полавай прыналежнасці).

Блог прафесійнага чытача

Цуды і капітаны: аповесць А. Грына “Пунсовыя ветразі”

24 Жні 2020

“Аповесць пра капітана і дзяўчынку”, як назваў твор сам Грын. Аповесць-феерыя пра веру ў цуды, названая Паўстоўскім “паэмай у прозе”. Як сёння чытаецца твор з амаль стогадовай гісторыяй, ці добрую ралявую мадэль уяўляе Асоль і пра каго насамрэч гэтая аповесць – давайце разбірацца.

Блог прафесійнага чытача

Заставацца чалавекам: апавяданне “Пошласць” Андрэя Федарэнкі

10 Жні 2020

У слова “пошласць” некалькі значэнняў (як і ў самой пошласці шмат абліччаў). З аднаго боку, пошласць прыраўнаная да непрыстойнасці. З другога – да банальнасці. Гэтыя два значэнні слова, варта заўважыць, не супярэчлівыя: непрыстойнасць сама па сабе банальная, банальнасці ж – непрыстойна нудныя.

Блог прафесійнага чытача

Салодкая гаркота ўспамінаў: апавяданне “Горкі ліпавы мёд” Алены Васілевіч

3 Жні 2020

Гісторыі сталення, пераходу падлетка ў дарослае жыццё заўжды прыцягваюць увагу. Старэйшыя чытачы пазнаюць у персанажах сябе, прыгадваюць былое. Маладзейшыя, назіраючы, пражываюць вопыт герояў, каб пасля самім лягчэй прайсці па гэтым шляху.

Блог прафесійнага чытача

“Сэрца сусвету б’ецца ўва мне”: зборнік вершаў Алеся Разанава “Вастрыё стралы”

27 Ліп 2020

Адгукацца на зборнікі паэзіі заўжды няпроста. Як мне падаецца, таму, што паэзія, нават філасофскага і інтэлектуальнага кшталту, закранае перш за ўсё пачуццёвы бок асобы. Прымушае словы адчуць, дакрануцца да аўтарскай задумы сэрцам. А пачуцці не так проста ўвасобіць у словы і пераліць на паперу.

Блог прафесійнага чытача

Любоў і нянавісць разам: аповесць “Дзве душы” Максіма Гарэцкага

20 Ліп 2020

Людзі, сутыкаючыся з грандыёзнымі вехамі гісторыі, апынаючыся ў эпіцэнтры падзей, заўжды прагнуць асэнсавання. “Іншыя натуры, каб жыць далей і мець нейкі спакой, чуюць пільную патрэбу ў яснасці і добрай цямнасці ўва ўсім, што ёсць навакол”, – пісаў Гарэцкі, называючы такую ўласціваць характэрнай для славян. І ягоная аповесць “Дзве душы”, створаная ў 1919 годзе, па сваёй сутнасці і з’яўляецца спробай асэнсавання рэвалюцыі і разбурэння колішняга ладу жыцця.

Блог прафесійнага чытача

Веліч Цярплівасці: зборнік апавяданняў “Пялёсткі” Уладзіміра Дубоўкі

13 Ліп 2020

“Першае месца ў беларускай паэзіі пасьлякастрычніцкага пэрыяду заняў Дубоўка”, – так пісаў у свой час Максім Гарэцкі. Уладзімір Жылка заўважаў пра калегу: “Ён умее, як з мармуру, высячы свой непаўторны вобраз”. Калі задумацца, досыць рэдкі выпадак, каб аўтар быў прызнаны сваімі ж сучаснікамі, прычым адзінагалосна.

Блог прафесійнага чытача

"Рабі, як не робіць ніхто”: колькі непаслядоўных думак пра аповесць Караткевіча

6 Ліп 2020

Творы класікаў занадта часта расцягваюць на цытаты на паштоўкі ды цішоткі, не чытаючы пры гэтым сам тэкст  у ягонай унутранай суладнасці. Чаму варта сёння ж перачытаць “Ладдзю Роспачы” Караткевіча і як прыгоды Гервасія Вылівахі спрыялі станаўленню беларускага фэнтэзі – давайце разбірацца.

Блог прафесійнага чытача

Постміфалогія інтэрнэт-эпохі: “Забавная мифология” Алены Кісель

29 Чэр 2020

Алена Кісель – адзін з тых сучасных аўтараў, якія ўмеюць не толькі пісаць таленавітыя кнігі, але і паспяхова, можна нават сказаць, стратэгічна працаваць са сваёй чытацкай аўдыторыяй.

Блог прафесійнага чытача

Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”: постмадэрновая казка для дарослых (дзяцей)

22 Чэр 2020

Ёсць кнігі для дзяцей. А ёсць кнігі для дарослых. Такі ўжо ў свеце агульнапрыняты парадак, якому ніхто не супярэчыць. Гэта як з жаночымі раманамі – мужчыны, канечне, таксама могуць іх чытаць (мо і чытаюць), але ўсё там для жанчын (нібыта).
Але ёсць кнігі для дзяцей і дарослых. Для дарослых дзяцей у тым ліку. Чаму раман-казку Пятра Васючэнкі варта чытаць і тым, і другім – давайце разбірацца.

Блог прафесійнага чытача

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам