ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
22 мая – 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага Мікалая Іванавіча Каспяровіча
Буктрэйлеры: Роберт Раждзественскі "На Земле безжалостно маленькой"

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – для дыстанцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – для дыстанцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў
Іншыя навіны

З пераходам бібліятэк на дыстанцыйную форму абслугоўвання Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі можа стаць цудоўным памочнікам у пошуку і аддаленай працы з фондамі найбуйнейшых бібліятэк краіны.

На сённяшні момант у рэсурсе прадстаўлена інфармацыя аб звыш за 6 млн розных відаў выданняў, уключаючы кнігі (у тым ліку рэдкія і старадрукі), дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя, картаграфічныя, перыядычныя выданні і інш., якія захоўваюцца ў фондах чатырох найбуйнейшых бібліятэках краіны: Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Праз каталог карыстальнік можа аддалена аформіць заказ выданняў у той бібліятэцы, чытачом якой ён з’яўляецца, замовіць электронную копію дакумента або яго часткі на свой e-mail з дапамогай сэрвісу “Электронная дастаўка дакументаў”, а таксама атрымаць доступ да лічбавых копій дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі і якія з’яўляюцца грамадскім здабыткам.

Запрашаем скарыстацца паслугамі Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам