ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Новы кантэнт для дыстанцыйнага навучання
Пісьменнік Уладзімір Ліпскі: «Маё дзяцінства прайшло ў нястачы, але я знаў любоў бацькоў, шчырасць людзей»

За крок ад абароны дыплома або курсавой? Акажам прафесійную дапамогу ў афармленні спіса літаратуры

За крок ад абароны дыплома або курсавой? Акажам прафесійную дапамогу ў афармленні спіса літаратуры
Іншыя навіны

Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадастаўляюць платную анлайн-паслугу па правільным афармленні спіса выкарыстанай літаратуры да дыпломных, курсавых, магістарскіх, кандыдацкіх і іншых навуковых работ у адпаведнасці з дзеючымі дастамі і ўзорамі афармлення бібліяграфічных запісаў, зацверджаных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь.

Для вас працуе віртуальны сэрвіс “Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса”. Увесь цыкл аказання паслугі даступны з інтэрнэту: пасля рэгістрацыі на партале можна аформіць заказ, выбраць зручны спосаб аплаты, прымацаваць файл са спісам, а пасля выканання аплаціць паслугу анлайн. Адрэдагаваны прафесіяналамі спіс прыйдзе на вашу электронную пошту!

Больш падрабязна пра ўмовы аказання паслугі чытайце на старонцы сэрвісу і глядзіце ў нашым відэаўроку.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам