ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
16 студзеня ‒ 175 гадоў з дня нараджэння М.В. Рытава
Акно ў мінулае: адкрыты доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы”

Як падрыхтавацца да сесіі з дапамогай віртуальнай чытальнай залы НББ

Як падрыхтавацца да сесіі з дапамогай віртуальнай чытальнай залы НББ
Іншыя навіны

З чым у вас асацыюецца студзень? Хтосьці згадваючы гэты зімовы месяц адразу адчувае водар ігліцы, цытрусавых і атмасферу яркіх вечарын. А нехта – асабліва ў студэнцкія гады – не можа пазбавіцца думкі, што гэты час – суцэльныя дэдлайны, аўралы і сесія.

Сёння мы раскажам нашым карыстальнікам, як паспяхова закрыць сесію з дапамогай віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і падзелімся лайфхакамі, якія дапамагаюць падрыхтавацца да іспытаў з максімальнай эфектыўнасцю.

1. Працуйце па плане

Калі структурыраваць задачы і размеркаваць па датах усе залікі і экзамены, вы атрымаеце прыкладнае ўяўленне аб колькасці часу для падрыхтоўкі да кожнага прадмета.

2. Выкарыстоўвайце канспекты

Пачніце падрыхтоўку з чытання сваіх канспектаў, каб асвяжыць веды. Чытайце засяроджана, адзначайце ключавыя моманты, а таксама пытанні, якія ўзнікаюць пры чытанні. Магчыма, вы нешта не дапісалі, не даслухалі ці ... проста не дайшлі да лекцыі. Вы зможаце знайсці адказы, звярнуўшыся да падручнікаў або дадатковых матэрыялаў.

3. Скарыстайцеся імі

Паглыбляйце веды з дапамогай рэкамендаванай выкладчыкамі літаратуры і рэсурсаў нашай віртуальнай чытальнай залы. Вы атрымаеце аддалены доступ да ліцэнзійных электронных рэсурсаў вядучых выдавецтваў па розных галінах ведаў.

session_vchz_text.jpg

У любы час нашым чытачам даступны політэматычныя базы даных з падборкамі актуальнай адукацыйнай літаратуры.

ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка анлайн” змяшчае навучальныя дапаможнікі і перыядычныя выданні, а таксама відэа- і аўдыяматэрыялы і ілюстраваныя выданні. Скарыстайцеся электроннымі кнігамі па гуманітарных і прыродазнаўча-навуковых дысцыплінах, эканоміцы, кіраванні, ахове здароўя, архітэктуры і будаўніцтве, інфармацыйных тэхналогіях.

ЭБС “БиблиоРоссика” будзе карысная для студэнтаў, якія вывучаюць гуманітарныя, прыродазнаўчыя і тэхнічныя дысцыпліны. Акрамя рускамоўных крыніц, у калекцыі ўключаны выданні на англійскай мове вядучых амерыканскіх і еўрапейскіх выдавецтваў, у прыватнасці Academic Studies Press (ЗША, Бостан), Central European University Press (Венгрыя, Будапешт), унікальных у сучаснай заходняй славістыцы і сацыяльных даследаваннях.

ЭБС “Знаниум” прадастаўляе анлайн-доступ да літаратуры холдынгу ІНФРА-М і іншых аўтарытэтных выдавецтваў. Гэта лічбавыя тэксты падручнікаў, навучальных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй адукацыі, навуковыя манаграфіі і часопісныя артыкулы, якія спатрэбяцца для здачы экзаменаў і напісання курсавых работ. Політэматычная ЭБС – каштоўны кантэнт для студэнтаў гуманітарных, тэхнічных, прыродазнаўчых і медыцынскіх спецыяльнасцей.

Электронная бібліятэка “Grebennikon” незаменная для будучых маркетолагаў, эканамістаў, кадравых работнікаў, менеджараў лагістыкі і праектаў. Змяшчае артыкулы, апублікаваныя ў спецыялізаваных часопісах Выдавецкага дома “Гребенников”, а таксама матэрыялы, прадстаўленыя з дазволу такіх сусветна вядомых выдавецтваў, кампаній і навучальных устаноў, як Elsevier, Emerald, Harvard Business Review, Swedish Scholl of Economics, University of Chicago Press, American Marketing Association, Berlin MBA, Academy of Marketing Science і інш.

На платформе электронна-бібліятэчнай сістэмы “Лань” нашым чытачам даступна калекцыя лепшых кніг па менеджменце, маркетынгу, лідарстве і развіцці бізнесу выдавецтва “Манн, Иванов и Фербер”. Кнігі і аўтары гэтага выдавецтва неаднаразова станавіліся пераможцамі ў рэйтынгах бізнес-літаратуры.

4. Абагульняйце матэрыялы

На аснове вывучаных матэрыялаў можна стварыць дадатковы канспект, візуальную інтэлект-карту, накідаць тэзісы або зрабіць карткі-падказкі. Абапіраючыся на канспекты, правярайце сябе і адказвайце разгорнута, паўтарайце інфармацыю. Так матэрыял будзе паспяхова засвойвацца і ацэнкі будуць адпавядаць затрачаным намаганням.

5. Адпачывайце

Разумовая праца, вывучэнне новых прадметаў і паўтарэнне матэрыялу – занятак цікавы, але знясільваючы. Вам неабходна аднаўляць сілы і здымаць напружанне. Таму рабіце перапынкі, добра высыпайцеся, правільна і смачна сілкуйцеся і гуляйце на свежым паветры.

Чытачы Нацыянальнай бібліятэкі могуць працаваць з поўнымі тэкстамі электронных выданняў, не выходзячы з дому. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на электронных платформах. Зрабіць гэта вам дапамогуць невялікія інструкцыі:

Жадаем вам паспяхова здаць сесію!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Унікальная выстаўка бальных убораў і аксесуараў адкрылася ў бібліятэцы

4 Сак 2021

4 сакавіка ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) адбылося адкрыццё ўнікальнага праекта “Бляск убораў і таямніцы флірту”. Экспанаты прадстаўлены з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Мастацкія выстаўкі

#BelBookChallenge прапануе: кнігі з дзяцінства ў перакладзе на беларускую мову

4 Сак 2021

BelBookChallenge не проста так прапануе вам наступную тэму – кнігі, што падабаліся ў дзяцінстве, у перакладзе на беларускую. Што за магчымасць, акрамя выкліку самому сабе, можа прымусіць нас вярнуцца да нечага ўжо прачытанага і асэнсаванага некалі?

Блог прафесійнага чытача

Экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча

4 Сак 2021

3 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла першая з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. На  экскурсію завіталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага ліцэя № 7 будаўніцтва.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111