ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Як Нацыянальная бібліятэка працуе ў анлайн-фармаце – у эфіры тэлеканала СТВ
Зварот у будучыню – місія архіўнай справы

Вывучаем прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі, не выходзячы з дому

Вывучаем прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі, не выходзячы з дому
Іншыя навіны

Чытачы Нацыянальнай бібліятэкі маюць магчымасць дыстанцыйна атрымаць доступ да ліцэнзійных электронных рэсурсаў вядучых выдавецтваў па розных галінах ведаў. Гэта істотна дапаможа ў аддаленай адукацыйнай і навуковай дзейнасці.

Вялікі выбар адукацыйных рэсурсаў па прыродазнаўчых і тэхнічных дысцыплінах змяшчаецца ў электронна-бібліятэчнай сістэме (ЭБС) “Znanium”: у аддаленым рэжыме магчымы доступ да больш за 7 тыс. поўных тэкстаў манаграфій, навуковых артыкулаў, падручнікаў, энцыклапедый, даведнікаў выдавецтваў “ИНФРА-М”, “РИОР”, “Вузовский учебник”, “Энциклопедия”, “Альфа-М”, “Форум”, “Магистр”, “Интеллект” і многіх іншых. Гэта электронныя выданні для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і прафесараў.

Тэматычныя электронныя калекцыі кніг “Навукі пра Зямлю”, “Прамысловая экалогія і біятэхналогіі”, “Фізіка і астраномія”, “Нанатэхналогіі і матэрыялы”, “Ядзерная энергетыка і тэхналогіі”, “Інфарматыка і вылічальная тэхніка” даступны ў ЭБС “БиблиоРоссика”. У іх уключаны электронныя версіі выданняў Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі, выдавецтваў “Лаборатория знаний”, “Феникс”, “Альпина Паблишер” і іншых.

Анлайн-версіі выпускаў “Весніка Маскоўскага ўніверсітэта” па матэматыцы і механіцы, вылічальнай матэматыцы і кібернетыцы, хіміі, біялогіі прадстаўлены на электроннай платформе “East View”.

Каб працаваць з поўнымі тэкстамі электронных выданняў дома, неабходна зарэгістравацца на электронных платформах. Зрабіць гэта вам дапамогуць невялікія інструкцыі:

Інфармацыя аб ліцэнзійных электронных рэсурсах і магчымасцях выдаленай працы з імі, рэсурсах адкрытага доступу, а таксама рэсурсах, якія ствараюцца Нацыянальнай бібліятэкай, даступна ў раздзеле "Электронныя інфармацыйныя рэсурсы".

Зычым плённай вучобы і працы!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам