ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Зварот у будучыню – місія архіўнай справы
Яго жыццё – тэатр

Вывучаем гуманітарныя і грамадскія навукі, не выходзячы з дому

Вывучаем гуманітарныя і грамадскія навукі, не выходзячы з дому
Іншыя навіны

Чытачы Нацыянальнай бібліятэкі маюць магчымасць дыстанцыйна атрымаць доступ да ліцэнзійных электронных рэсурсаў вядучых выдавецтваў па розных галінах ведаў. Гэта істотна дапаможа ў аддаленай адукацыйнай і навуковай дзейнасці.

Навуковая перыёдыка па гуманітарных і грамадскіх навуках даступна на платформе аднаго з найбуйнейшых агрэгатараў інфармацыйных рэсурсаў “East View”. Гэта калекцыі “Выданні па грамадскіх і гуманітарных навуках”, “Часопісы Расіі па пытаннях педагогікі і адукацыі”, “Веснікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта”, газеты краін СНД і Балтыі, а таксама калекцыя біяграфій, мемуараў і крытыкі “Essential Russian Classics”. Нашым калегам-бібліятэкарам, студэнтам і магістрантам будзе цікавай падборка перыёдыкі “Бібліятэчная справа і інфармацыйнае абслугоўванне”.

Вучэбная і навуковая літаратура па грамадскіх і гуманітарных навуках прадстаўлена на электроннай платформе “БиблиоРоссика”: поўныя тэксты кніг выдавецтваў “Наука”, “Флинта”, “Весь мир”, інстытутаў Расійскай акадэміі навук, Вышэйшай школы эканомікі, Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш.

Манаграфіі і навуковыя часопісы па мовазнаўстве, псіхалогіі, мастацтвазнаўстве, музыцы прапануе электронна-бібліятэчная сістэма расійскага выдавецтва і агрэгатара электронных інфармацыйных рэсурсаў “Лань”.

Навуковыя часопісы з пераліку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Расійскай Федэрацыі і шэраг перыядычных выданняў па архітэктуры, гісторыі, сацыялогіі, філасофіі і іншых дысцыплінах даступны ў электронна-бібліятэчнай сістэме “Znanium”. Тут жа – вучэбная літаратура выдавецтва "Вузовский учебник", часопісы, вучэбная і мастацкая літаратура выдавецтва "Инфра-М".

Каб працаваць з поўнымі тэкстамі электронных выданняў дома, неабходна зарэгістравацца на электронных платформах. Зрабіць гэта вам дапамогуць невялікія інструкцыі:

Інфармацыя аб ліцэнзійных электронных рэсурсах і магчымасцях выдаленай працы з імі, рэсурсах адкрытага доступу, а таксама рэсурсах, якія ствараюцца Нацыянальнай бібліятэкай, даступна ў раздзеле "Электронныя інфармацыйныя рэсурсы".

Зычым плённай вучобы і працы!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам